Get Mystery Box with random crypto!

Размаўляў па тэлефоне з памочнікам дзяржсакратара Швайцарыі С | ВЯЧОРКА

Размаўляў па тэлефоне з памочнікам дзяржсакратара Швайцарыі Сімонам Гейсбулерам у справе адпраўкі пасла ў Беларусь і ўручэньня даверчых граматаў. Я падкрэсьліў, што для нас гэта непрымальна, і будзе скарыстана прапагандай дзеля ўласнай легітымізацыі. Ведаю, што падобную пазыцыю падзяляюць у НАУ і Каардынацыйнай Радзе. Мы ня верым, што наяўнасьць пасла дапаможа Натальлі Хершэ і іншым палітвязьням.

Мяне запэўнілі, што гэта ня значыць прызнаньне, і што незалежна ад сытуацыі з паслом, Швайцарыя працягне падтрымліваць дэмакратычныя перамены ў Беларусі і узмацняць санкцыйны ціск, пакуль не спыняцца рэпрэсіі і ня будуць вызваленыя палітвязьні.

Таксама абмеркавалі магчымасьць афіцыйнага візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Жэнэву/Берн, і сустрэчы з кіраўніцтвам канфэдэрацыі.