Get Mystery Box with random crypto!

50-старонкавая справаздача адмысловай сьледчай групы сёньня бы | ВЯЧОРКА

50-старонкавая справаздача адмысловай сьледчай групы сёньня была разасланая сябрам ICAO. У дакладзе даюцца факты і апісваецца храналёгія падзеяў вакол захопу самалёта Ryanair. Спадзяюся, даклад ляжа ў аснову больш грунтоўнага расьсьледаваньня, якое дапаможа ўзнавіць законнасьць, пакараць вінаватых, вызваліць Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.

30 студзеня чальцы ICAO яго разгледзяць і прымуць рашэньне што да далейшых крокаў. Мы ж будзем дабівацца, каб голас беларусаў быў улічаны, каб справа была перададзеная ў Раду бясьпекі ААН і міжнародныя суды.

Сьвятлана ЦІханоўская ўлетку сустракалася з дырэктарам Ryanair, які перадаў дакумэнты унутранага расьсьледаваньня, якое выразна паказвае, што меў месца факт захопу самалёту, а значыць — дзяржаўнага тэрарызму. Таксама намі быў накіраваны зварот на адрас прэзыдэнта Рады ІКАО з заклікам правесьці дбайнае расьсьледаваньне.