Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-07-14 23:17:27
Ужо ў панядзелак у ICAO будзе агучаны новы даклад па прымусовай пасадцы Ryanair. У ім зафіксаваныя сьведчаньні ключавога сьведкі. І гэта крытычна памяняла усю хаду расьсьледаваньня. Наступным крокам будзе прыцягненьне вінаватых да адказнасьці, і перадача справы ў міжнародныя суды.
1.1K views20:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 22:04:12
Прэзыдэнт Абама прыемна ўразіў. Перад пачаткам сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай мы бачылі, як адзін з дарадцаў яго брыфуе, Абама махнуў рукой, маўляў, я ведаю, хто яна і што робіць. Ён быў добра падрыхтаваны, прапанаваў Ціханоўскай затрымацца і пагаварыць даўжэй. Пахваліў беларусаў, выказаў захапленьне мужнасьцю беларускіх жанчынаў. Сказаў, што хацеў бы пазнаёміць Ціханоўскую з жонкай Мішэль, для магчымай супрацы. Калі Ціханоўская падзякавала, што яго праграма маладых лідэраў прымае моладзь зь Беларусі, прэзыдэнт сказаў, што само сабой і згадаў Мікалая Анціпава. Хоць Барак Абама не займаецца цяпер палітыкай, але можа паспрыяць нашай справе, у тым ліку падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня.
544 views19:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 12:12:24
Нарвэгія пачне называць Беларусь імем Belarus ад сёньня. Назву зьмянілі ў адказ на просьбу Ціханоўскай і на знак салідарнасьці зь беларускім дэмакратычным рухам. Раней нарвэжцы называлі краіну Hviterussland — літаральна «Белая Расея». Швэцыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.
729 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 10:35:46
Далучыўся да Дня беларускага палітвязьня, падпісаў паштоўкі, адпраўляю з такімі цудоўнымі маркамі. Маркі цалкам законныя, ужо спрабавалі — даходзілі.
240 views07:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 19:02:00
Сьвятлана Ціханоўская ўдзельнічае у цырымоніі пахаваньня Мадлен Олбрайт. Олбрайт сапраўды гістарычная фігура, страх дыктатараў і асабісты вораг Лукашэнкі. Год назад Ціханоўская і Олбрайт сустракаліся ў Вашынгтоне. Гэта была амаль сямейная размова. Запрашэньне на пахаваньне прыйшло ад сям'і, сама Олбрайт хацела, каб Ціханоўская прысутнічала на яе пахаваньні.

У цырымоніі ўдзельнічаюць дзяржсакратар Блінкен, прэзыдэнт Байдэн, Хілары і Біл Клінтан, сэнатары ЗША, замежныя лідэры. Ціханоўская сядзіць побач з былым генсекам НАТО і былым прэм'ерам Даніі Расмусэнам.
2.3K views16:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 19:46:01 Санкцыі, якія Эўразьвяз уводзіць супраць Лукашэнкі і Пуціна за агрэсію супраць Украіны, істотна закрануць беларускую эканоміку. І мы ўжо ня маем на іх вялікага уплыву. Закрыцьцё мяжы для беларускіх і расейскіх перавозьнікаў, якое ўжо пачало дзейнічаць, прыкрые многія лазейкі, празь якія рэжым гандляваў цягам апошніх гадоў.

На жаль, гэтыя абмежаваньні закрануць таксама і сумленны беларускі бізнэс, асабліва тыя прыватныя фірмы, якія працуюць у сфэры лягістыкі. Але для сумленных кампаніяў, якія не падтрымліваюць рэжым і не гандлююць у абыход санкцыяў, ёсьць выхад: яны змогуць перарэгістравацца на тэрыторыі Эўразьвязу, каб працягнуць сваю працу. Больш за тое, рэжыму будзе складана на іх націснуць, арыштаваць ці пакараць.

Таксама важна, што асобныя “сацыяльныя” групы тавараў будуць прапускаць празь мяжу — мэдыкамэнты ці харчы.
2.7K views16:46
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 18:34:06
Якім малююць Лукашэнку ў сусьветных СМІ
72.2K views15:34
Адкрыць / каментаваць
2022-03-27 15:24:17
Учора вечарам з самалёта Сьвятлане Ціханоўскай тэлефанаваў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Літаральна праз гадзіну пасьля яго прамовы ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Ціханоўская падзякавала прэзыдэнту за выступ і падтрымку Украіны ды заклікала не забываць на Беларусь, роля якой крытычна важная і для Ўкраіны, і для бясьпекі і дэмакратыі ў рэгіёне. Яны коратка абмяняліся думкамі, што да сытуацыі. Мы застаемся на сувязі зь Белым домам, працягваем камунікацыю на працоўным узроўні.
4.3K views12:24
Адкрыць / каментаваць
2022-03-26 10:33:21
34!

Падарункаў ня трэба, ахвяруйце на Батальён Каліноўскага
3.5K views07:33
Адкрыць / каментаваць