Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-03-21 08:15:06
Сёньня, 21 сакавіка, адбудзецца Канферэнцыя Каліноўскага, прысьвечаная Беларусі. Яе арганізуе Сэйм Літвы з удзелам Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Тэма: як абараніць беларускую незалежнасьць, і як сьвет можа ў гэтым дапамагчы беларусам. За нас гэта ніхто ня зробіць.

Удзел возьмуць прэм’ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ, сьпікерка парлямэнту Вікторыя Чмілітэ, старшыня камітэту па замежных справах Сенату ЗША Боб Менэндэс. Выступіць прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Майк Карпентэр, намеснік міністра замежных справаў Украіны, прадстаўнікі Чэхіі, Нямеччыны, ЗША, Польшчы, Францыі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі. У дыскусіі парлямэнтароў бяруць удзел сьпікерка парляменту Чэхіі, віцэсьпікер Сенату Польшчы Міхал Каміньскі, кіраўніца камітэту замежных справаў парлямэнту Малдовы Дойна Герман і іншыя. Агулам чакаецца больш за 40 выступаў.
2.9K views05:15
Адкрыць / каментаваць
2022-03-12 18:30:22
Учора ў Вільні адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны з удзелам беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх музыкаў. У канцэрце брала ўдзел Маргарыта Ляўчук, якая выканала ўкраінскую песьню «Ой виють витры та виють буйны»

Ціханоўская заклікала зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб дапамагчы ўкраінскаму народу
2.6K viewsedited  15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-03-11 14:55:09
У Лёндане Ціханоўская давала брыфінг паслам і дыпляматам з 35 краінаў. У тым самым будынку, дзе разьмяшчаўся знакаміты польскі ўрад у выгнаньні Сікорскага.

Паднялі наступныя тэмы:

Спрасьціць выдачу візаў для беларусаў, стыпэндыі для студэнтаў і моладзі
Лукашэнку — пад трыбунал у Гаазе
Санкцыі супраць дзяржбанкаў і лукашэнкаўскіх памагатых
Абсталяваньне і амуніцыя для нашых дабраахвотнікаў ва Ўкраіне
Пытаньне Беларусі — у раду бясьпекі ААН

Дзякуй Амбасадзе Польшчы за арганізацыю
2.7K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 18:06:08
Светлана Тихановская обратилась к тем, кто хочет более решительных действий

«Нам поступают сигналы о готовности беларусов о готовности и к более решительным действиям.
Я не имею морального права ни призывать вас к ним, ни останавливать, но я считаю своим долгом в такой ситуации поддержать любой активный способ борьбы. Помните, что у вас есть законное право на самооборону, помните, что вы имеете право защищать свою страну и свой суверенитет».

С 18:00 собирайтесь вместе и приходите или приезжайте к вокзалу своего города. Если движение заблокировано силовиками, становитесь в огромные очереди в обменники, которые будут тянуться по центру города до привокзальной площади.
220 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 16:17:32 Мы чакаем, што ў найбліжэйшыя дні і тыдні Эўразьвяз і ЗША увядуць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, другасныя санкцыі супраць дзяржаўных кампаніяў і адключэньне дзяржаўных банкаў ад SWIFT. У магчымыя сьпісы санкцыяў смогуць трапіць шэраг арганізацыяў, у тым ліку дзяржаўныя тэлеканалы. Тыя, хто знаходзяцца ў Беларусі - самы час зьняць грошы, і абмяняць на валюту.
1.0K views13:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 23:34:02
Слава Украіні!
866 views20:34
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 18:25:12
Выступаючы перад парлямэнтамі краінаў Эўразьвязу, Ціханоўская заклікала падтрымаць Украіну ўсімі магчымымі спосабамі. І заклікала не забываць на Беларусь, якая перажывае вайсковую акупацыю Расеяй.
1.2K views15:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 00:03:57
Лукашэнка зьвярнуўся да ўкраінцаў
1.2K views21:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 23:23:56
"Цана прамаруджваньня — незалежнасьць" — пра гэта казала Ціханоўская сёньня ўвесь дзень. На сустрэчу зь ёй прыйшлі аж 10 сэнатараў ЗША, кіраўнікі камітэтаў і падкамітэтаў, найуплывовейшыя людзі ў краіне. Ціханоўская ім распавяла, што Лукашэнка сілкуецца пачуцьцём беспакаранасьці. Ужо паўтара году тэрарызуе беларусаў і сьвет, і ўсё сыходзіць з рук. Гэтым разам ён хаваецца за сьпінай у Пуціна, спадзеючыся, што перасядзіць.

На фота:
Senator Jeanne Shaheen
Senator Rob Portman
Senator Sheldon Whitehouse
Senator Chris Coons
Senator Dan Sullivan
Senator Lindsey Graham
Senator Joni Ernst (R-IA)
Senator Ben Sasse (R-NE)
Senator Richard Durbin (D-IL)
Senator Chris Van Hollen
970 views20:23
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 13:56:06
Я вельмі рады, што Натальля Хершэ ў бясьпецы. З блізкімі. Нязломная. Адмовілася пісаць прашэньні, галадавала, не хацела браць удзел у гульнях па гандлі палітвязьнямі.

Яе выхад з турмы - гэта ня вынік заігрываньняў з Лукашэнкам, а у першую чаргу, гэта вынік дэманстрацыі сілы, ціску. Вынік санкцыяў. Ужо ў другую чаргу — гэта вынік швайцарскай дыпляматыі, часам непасьлядоўнай, але якая яшчэ дапаможа ў вызваленьні іншых

Вядома, я б не называў гэта "вызваленьнем" — замест турмы яна атрымала высылку, і разумею, што гэта адна з умоваў. Сымбалічна, што ў аэрапорт яе даставілі ў робе. Беларусь — вялікая турма.

Выхад Хершэ дае надзею, што ўсе закладнікі будуць вызваленыя, спадзяюся, неўзабаве. Трэба ўзмацняць ціск. І выкарыстоўваць усе даступныя інструмэнты.
1.3K views10:56
Адкрыць / каментаваць