Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня, 21 сакавіка, адбудзецца Канферэнцыя Каліноўскага, прыс | ВЯЧОРКА

Сёньня, 21 сакавіка, адбудзецца Канферэнцыя Каліноўскага, прысьвечаная Беларусі. Яе арганізуе Сэйм Літвы з удзелам Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Тэма: як абараніць беларускую незалежнасьць, і як сьвет можа ў гэтым дапамагчы беларусам. За нас гэта ніхто ня зробіць.

Удзел возьмуць прэм’ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ, сьпікерка парлямэнту Вікторыя Чмілітэ, старшыня камітэту па замежных справах Сенату ЗША Боб Менэндэс. Выступіць прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Майк Карпентэр, намеснік міністра замежных справаў Украіны, прадстаўнікі Чэхіі, Нямеччыны, ЗША, Польшчы, Францыі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі. У дыскусіі парлямэнтароў бяруць удзел сьпікерка парляменту Чэхіі, віцэсьпікер Сенату Польшчы Міхал Каміньскі, кіраўніца камітэту замежных справаў парлямэнту Малдовы Дойна Герман і іншыя. Агулам чакаецца больш за 40 выступаў.