Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-10-29 20:42:56
6.9K views17:42
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 14:23:51 Файнае інтэрвію на Свабодзе Сьвятланы Ціханоўскай, сястры Калесьнікай Таццяны Хоміч, і Веранікі Цапкалы. Натхняльнае. Аб’яднаўчае.

Ціханоўская ў ім кажа: “Наша задача — думаць ня толькі пра тое, што цяпер адбываецца. Будучыня Беларусі ня менш важная, нам прыйдзецца аднаўляць усё, што было разбурана за 27 гадоў. Я ведаю, як беларусы падтрымліваюць адзін аднаго. Я ведаю, што нас большасьць, і я ведаю, як у рэжыму ўсё дрэнна, якая там атмасфэра недаверу. А ў беларусаў ёсьць давер адзін да аднаго. І людзі, хай малымі крокамі, але ідуць наперад”
."
https://www.svaboda.org/a/31523239.html
920 views11:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 14:56:58 Сёньня адбываецца важнае паседжаньне міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Беларусь на парадку дня. Абмяркоўваюць міграцыйны крызіс, санкцыі супраць “Белавіі”, падтрымку беларусам.

Мы накіравалі міністрам свае прапановы і рэкамэндацыі напярэдадні. У тым ліку, заклікалі падтрымаць беларусаў вакцынамі, павялічыць падтрымку журналістам, рэпрэсаваным, малому бізнэсу.

Перад пачаткам паседжаньня ў размовах з журналістамі Барэль прапанаваў абмеркаваць ролю і ўдзел у Беларусі ва Ўсходнім Партнэрстве, прыняць дадатковыя захады супраць рэжыму. Эдгар Рынкевіч прапанаваў павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці, журналістаў, актывістаў. Ён прапанаваў узмацніць санкцыі, у тым ліку супраць “Белавіі”. Яго падтрымаў Габрыэлюс Ландсбэргіс. Ірляндзкі міністар Ковэні таксама сказаў, што Ірляндыя падтрымлівае новы раўнд санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, што трэба спыніць любыя кантракты па пастаўкі і абслугоўваньне самалётаў, паколькі яны выкарыстоўваюцца для перакідкі мігрантаў.

Выглядае, што ўжо на наступным паседжаньні міністраў можа быць разгледжаны 5-ы пакет санкцыяў, і ён будзе моцны. Каб санкцыі былі зьнятыя -- міграцыйны крызіс павінен быць спынены, палітвязьні вызваленыя, і праведзеныя новыя выбары.
2.2K views11:56
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 12:05:13Как спасти беларусский бизнес сейчас и помочь развиваться в будущем?

27-28 октября Ассоциация Беларуского Бизнеса за Рубежом (ABBA) совместно с исследовательским центром CASE Belarus под патронажем Светланы Тихановской проведут в Варшаве Belarus Business Forum, чтобы ответить на этот вопрос. Мероприятие пройдет в Варшавской фондовой бирже, самой крупной финансовой бирже в регионе.

Сейчас день за днем режим усугубляет политический, экономический и гуманитарный кризис в Беларуси. Он лишился доверия предпринимателей, ради безопасности команд и работы многие компании вынужденно покидают страну. Сам режим уже не в состоянии обеспечить полноценную работу государства: создать достойные условия для работы, приличные зарплаты и пенсии.

Но у демократических сил в лице политических лидеров, независимых экономистов, аналитиков и представителей бизнеса есть возможность помочь тем, кто вынужден был уехать, и есть видение, как будет развиваться бизнес в новой Беларуси. Прямо сейчас для будущего быстрого восстановления экономики нужно:

– Помочь спасти бизнесы и их сотрудников, включая те, которые вынуждены уехать в другие страны, например, в Польшу.
– Разработать и усилить планы поддержки, которые получит Беларусь после смены власти – как План помощи ЕС на 3 миллиарда евро.

На онлайн-форуме 27-28 октября беларусские лидеры, международные дипломаты и эксперты соберутся вместе и обсудят практические решения этих задач. Предприниматели поделятся тем, с какими проблемами сталкиваются бизнесы в Беларуси и после релокации – и как можно помочь.

Полная программа форума на русском – тут.
На английском – тут.

Тихановская выступит на открытии форума. Также выступят члены ее экономической команды Алесь Алехнович, Евгений Бурый, Ирина Сазанович и Николай Прокофьев.

Среди беларусских спикеров и гостей будут предприниматели и менеджеры Кирилл Волошин, Павел Либер, Вадим Прокопьев, Наталья Красько, экономисты Сергей Чалый, Павел Данейко, Серж Навродский, адвокат Илья Салей и другие.

Среди дипломатов, представителей властей и бизнеса будут глава Варшавской фондовой биржи Марек Дитль, комиссар Еврокомиссии по добрососедству и расширению Мацей Поповски, глава дипломатической миссии ЕС в Беларуси Дирк Шубель, вице-президент Союза предпринимателей и работодателей Польши Марцин Новацки и другие.

Зарегистрироваться на форум можно по ссылке.

На фото: Светлана Тихановская, Алесь Алехнович и Евгений Бурый.
435 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 22:09:34 Чаму беларусы дагэтуль ня маюць доступ да міжнародна адобраных вакцын? Вакцыны ёсьць і маглі зьявіцца ў Беларусі яшчэ ў сакавіку(!), калі б не пыха Лукашэнкі. Пра вакцыны мы гаварылі і з Коваксам, і з Эўракамісіяй. Была нават магчымасьць прафінансаваць вакцыны са сродкаў Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка. Былі варыянты даставіць вакцыны пры дапамозе ААН, дабрачынных арганізацыяў і нават касцёла(!). І ўсё марна. Рэжым быў надта заняты змаганьнем з экстрэмістамі і вэндэтай супраць Захаду. У выніку церпяць людзі, паміраюць у рэанімацыях. Хварэюць сябры і родныя. Гэта ненармальна, што фірмы прадаюць "туры" у Кіеў, каб вакцынавацца. Гэта ненармальна, што прыяжджае начальнік ВОЗ і угаворвае (!) Беларусь далучыцца да COVAX.
2.0K views19:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 14:33:58 В Варшаве сосотится Форум Беларусского бизнеса под патронажем Светланы Тихановской

Состоится 27-28 октября 2021 в здании Варшавской фондовой биржи (Książęca 4, Warszawa) (TBC)

Среди целей мероприятия: сохранить, помочь и развить беларусский бизнес за рубежом, как основу гражданского общества новой Беларуси,
создать крепкую и эффективную бизнес-диаспору, выступить как диалоговая площадка с представителями Республики Польша и ЕС.

Организаторы: CASE Belarus и Association of Belarusian Business Abroad

Среди приглашенных спикеров: Светлана Тихановская (демократический лидер Беларуси), Maciej Popowski (Acting Director-General of the Directorate-General for European Neighbourhood Policy and Enlargement Negotiations (DG NEAR)), Luca Carapelli (Project Manager at the EU Delegation to Belarus), Marcin Nowacki (Vice-President of the Union of Entrepreneurs and Employers (ZPP)).

Более подробно о приглашённых спикерах читайте на нашем канале.

Участие: Бесплатно, по предварительной регистрации

По всем вопросам: abbacaseforum@gmail.com
605 views11:33
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 14:09:00 Заявы ГУБОПіКа — гэта яшчэ адная спроба застрашыць актывістаў. Маўляў, падпіска на тэлеграм-каналы = удзел бандыцкай групоўцы. Але наўрад ці гэтыя пагрозы будуць мець такі эфэкт, які хочацца спэцслужбам. Інфармацыя ўсё роўна знойдзе сабе дарогу.

777 views11:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 12:13:35
898 views09:13
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 15:14:38 Учора адбыліся слуханьні ў Радзе бясьпекі ААН па Беларусі (у фармаце Аріа). Гэта тое, чаго мы дабіваліся з траўня.

За гэты час адбыўся захоп самалёта, крызіс з мігрантамі, сьмерць Шышова, спроба вывезьці Ціманоўскую, вучэньні з Расеяй, пагрозы вайной Украіне, зьлівы сілавікоў.

З выдатнымі дакладамі выступілі Арцём Шрайбман, які распавёў пра палітычны кантэкст, і Вікторыя Фёдарава — якая расказала пра сытуацыю з палітвязьнямі і катаваньнямі. Потым выступалі нацыянальныя дэлегацыі у ААН. Бальшыня — вельмі крытычна да Лукашэнкі.

Рыторыка досыць зьмянілася ў параўнаньні зь мінулымі слуханьнямі. Раней выступы былі мякчэйшыя. Рэжым успрымаюць як злачынны і як прамую пагрозу міжнароднай бясьпецы. Упершыню у Радзе бясьпекі ААН ў дачыненьні а рэжыму Лукашэнкі ўжываюць такія словы як “тэрарызм”, “пірацтва”, “крымінальныя дзеяньні”. Заклікаюць да міжнароднага суду.

Моцна выступілі чэхі, амэрыканцы, канадыйцы, славенцы, грэкі. Безумоўна, палякі і літоўцы. Прыемна і важна было чуць аўстралійцаў, якія нагадалі пра расьсьледаваньне ICAO, заклікалі неадкладна вызваіць усіх палітзьняволеных, падтрымаць прапановы дэмакратычнай супольнасьці пачаць дыялёг. Японія выказала абурэньне спробай захопу Ціманоўскай. Назвала гэта перасьледам за погляды і паабяцала зрабіць усё магчымае, каб забясьпечыць правы і бясьпеку спартоўкі. Японцы заклікалі рэжым спыніць незаконныя адвольныя затрыманьні.

Але найбольш цікава было паслухаць Індыю, Кітай, Расею, Вэнэсуэлу і дэлегацыю Лукашэнкі.

Індыя і Кітай імкнуліся заставацца нэўтральнымі. Індыя заклікала шукаць “палітычныя і дыпляматычныя” рашэньні, які “забясьпечаць інтарэсы ўсіх краін у рэгіёне”. Назвала сытуацыю ў краіне “збольшага мірнай”, прапанавала весьці дыскусію па Беларусі на аснове фактаў.

Кітай заклікаў шукаць рашэньні, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і забясьпечваюць яе незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэратэрыяльную цэласнасьць. (Гэта важна чуць). Кітай таксама адзначыў, што бачыць “стабілізацыю” сытуацыі і назваў Беларусь ня меншай ахвярай міграцыйнага крызісу чым краіны Эўразьвязу. Было адзначана, што Беларусь (рэжым Лукашэнкі) прапаноўвала перамовы з Эўразьвязам, але “не атрымала адказу”.

Расейскі прадстаўнік раскрытыкаваў Літву, Латвію і Эстонію за перасьлед расейскамоўнага насельніцтва, абвінаваціў Балтыйскія краіны і Польшчу ў спробе арганізаваць каляровую рэвалюцыю ў Беларусі. Заявіў, што ў балтыйскіх краінах адбываецца “апартэід”, а правы чалавека і мэдыясвабоды гвалтуюцца паўсюль.

Вэнэсуэла сказала, што слуханьні ў Радзе бясьпекі — гэта акт агрэсіі і ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, а санкцыі — вядуць да сьмерцяў, болю, а гэта злачынства супраць чалавечнасьці.

І нарэшце Лукашэнкаўскі прадстаўнік Валянцін Рыбакоў: накінуўся на эстонцаў, якія арганізавалі слуханьні, і назваў гэта злоўжываньнем іх сяброўства ў Радзе бясьпекі ААН. Сказаў, што рэжым не арганізоўваў крызіс, а вінаватыя Польшча і Літва, якія выпіхваюць людзей у Беларусь. Назваў забарону палётаў парушэньнем права на перамяшчэньне і няўдзячнасьцю, бо Беларусь дапамагала эвакуяваць грамадзянаў ЭЗ падчас лакдаўну. Таксама напаў на намесьніка генсека ААН за ўдзел у гэтым ”спэктаклі” і назваў гэта парушэньнем прынцыпу нэўтральнасьці. Заявіў, што ня трэба нас вучыць правам чалавека, выбарам і г.д.

Для тых, хто ня ведае, жонкай Рыбакова зьяўляецца тая самая Натальля Пяткевіч. Абое вельмі блізкія Лукашэнку людзі.
1.5K views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 17:58:07 Працягваюцца выступы ў Радзе бясьпекі ААН. Выступаюць краіны, якія ініцыявалі слуханьні па Беларусі. Арганізатарамі слуханьняў выступілі Эстонія і 31 краіна, у тым ліку такія, як Японія, Аўстралія ці Коста-Рыка

У сваіх выступах:

Літва адзначыла "распаўсюджваньне дэзынфармацыі" аб дзеяньнях і намерах Беларусі, адзначае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека, калі дзяржава імкнецца заглушыць усе крытычныя галасы. Інструмэнталізацыя мігрантаў павінна быць спынена.

Латвія называе паветранае пірацтва «тэрарыстычным актам», заклікае неадкладна дапамагчы журналістам і супрацоўнікам СМІ.

Эстонія адзначае важнасьць працы "плятформы" па зборы доказаў парушэньняў правоў чалавека. Заклікае дзяржаву спыніць гвалт, нагадвае жыхарам Беларусі, што "яны не адны". Спасылаецца на беспрэцэдэнтнае паветранае пірацтва, якое ўяўляе сабой відавочнае парушэньне міжнароднага права, наракае на "гібрыдныя апэрацыі" рэжыму.

Украіна зьвярнула ўвагу на агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да Украіны з боку Беларусі.

Міністар замежных справаў Чэхіі зьвяртае ўвагу на палітвязьняў, якія знаходзяцца пад вартай незаконна і працяглы час, падкрэсьлівае прыхільнасць Чэхіі фінансаваць альтэрнатыўную журналістыку і грамадзянскую супольнасьць, каб Беларусь не стала адной велізарнай турмой. Зьвяртае ўвагу на Ігара Лосіка і патрабуе яго вызваленьня. Таксама зьвяртае ўвагу "беззаконьне", якое пануе ў Беларусі, у тым ліку жорсткае абыходжаньне з затрыманымі і лідэрамі дэмакратычных сілаў, якіх называе "тэрарыстамі".

Альбанія адзначае намаганьні АБСЭ па садзейнічанні дыялёгу па Беларусі, але усе гэтыя намаганьні былі безвыніковыя. Хваліць непахіснасць беларускіх журналістаў і праваабаронцаў. Таксама ставіць пад сумнеў здольнасьць рэжым у Мінску калі-небудзь зьменіць свой рэпрэсіўны курс.

Славаччына адзначае, што санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку з боку ЭЗ, не зьяўляюцца "панацэяй", а "яны сапраўды кусаюць". Свабода і дэмакратыя "не зьяўляюцца прывілеем некаторых".

Румынія адзначае важнасьць "нацыянальнага прымірэньня" ў Беларусі, паколькі правы па-ранейшаму шырока парушаюцца, а свабода выказваньня, у прыватнасьці, працягвае падаўляцца.

Вялікабрытанія згадвае "сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары", якія прывялі да яшчэ большага парушэньня правоў і злоўжываньняў. Асуджае несправядлівыя прысуды, вынесеныя тым, хто адважваецца выказваць альтэрнатыўную думку.

Польшча выказваецца пра "цынічную" палітыку рэжыму, адзначае, што мігранты, вымушаныя рухацца да межаў суседніх дзяржаў, часта вымушаныя плаціць хабары, а затым вымушаныя ўдзельнічаць у незаконных перасячэньнях мяжы.

Грэцыя зьвяртае ўвагу на "дзяржаўнае паветранае пірацтва", "непрыстойнае" для сучаснай дзяржавы. Зьвяртае ўвагу на спробы рэжыму зманіпуляваць Захадам, але гэтыя намаганьні марныя.

Данія заклікае ўрады "не прастойваць", але выконваць міжнародныя абавязальніцтвы і настойвае на тым, каб Беларусь паступала гэтак жа. Абвінавачвае Беларусь у выкарыстаньні міграцыі для дэстабілізацыі суседзяў.

Славенія спасылаецца на "палітычна матываваныя суды", якія прывялі да абсалютна непрапарцыйных пакараньняў. Ціск на беларускіх журналістаў і НДА павінен быць спынены ціскам міжнароднай супольнасьці.

Канада спасылаецца на сфальшаваныя выбары, называе рэжым "нелегітымным". Асуджае парушэньні бясьпекі паветранага руху. Гэтыя парушэньні з боку дзяржавы павінны быць спыненыя.
661 views14:58
Адкрыць / каментаваць