Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2021-07-01 08:55:07 Апошнія санкцыі Эўразьвязу — беспрэцэдэнтныя, істотна б'юць па Лукашэнку і яго памагатых. Яны перакрыюць некаторыя карупцыйныя схемы і абяскровяць шчупальцы спрута, якога выгадаваў узурпатар.

Тое, што 27 краінаў Эўразьвяз прынялі гэты пакет кансэнсусам — надзвычайна важна. Гэта сьведчыць пра рашучасьць. Час "заклапочанасьці" мінуў.

Гэта праўда, што ў санкцыях супраць "Беларуськалію" засталіся некалькі незакрытых лазеек: асобныя віды калію ня трапілі пад санкцыі, плюс адтэрміноўка па спыненьні актуальных кантрактаў.

Лазейкі зьявіліся на этапе ўзгадненьня фармулёвак. Некаторыя дзяржавы ЭЗ выступілі супраць, бо баяліся ўзьдзеяньня на сельскую гаспадарку ЭЗ; іншыя былі занепакоеныя актывізацыяй расейскай калійнай прамысловасьці. Не абышлося без лабістаў. Каб санкцыі былі прынятыя кансэнсусам — дзяржавам давялося зьмякчыць фінальны варыянт.

Аднак гэта ня значыць, што рэжым застанецца беспакараным. Ужо рыхтуецца 5ы пакет індывідуальных санкцыяў. ЗША рыхтуе свае санкцыі, якія некаторыя з лазеек могуць закрыць. Сёньня на званку зь Ціханоўскай міністарка замежных справаў Нарвэгіі намякнула, што Нарвэгія плянуе далучыцца да сэктаральных санкцыяў. Запрашэньне далучыцца да санкцыяў атрымала і Ўкраіна.

Больш за тое, індывідуальныя санкцыі таксама не такія бяскрыўдныя. Калі ў любога чалавека са сьпісу ёсьць доля у любым прадпрыемстве, фірме, установе - яно таксама трапляе пад санкцыі. Ясна, што яны будуць выкарыстоўваць фальшывыя дакумэнты, пашпарты, падстаўныя асобы. Але такія факты будзе выяўляць сьледчая група, і адразу спыняць.
1.1K views05:55
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 22:47:41
Жузэп Барэль напісаў у твітэры: "Нягледзячы на рашэньне рэжыму Лукашэнкі прыпыніць удзел ва "Ўсходнім партнэрстве", мы гатовы працягваць працу зь беларускім народам па ўмацаваньні сувязей, разьвіцьці рэгіянальнай супрацы і вырашэньні супольных задачаў".
1.7K views19:47
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 22:27:15
Сёньня кіраўніку прадстаўніцтва Эўразьвязу паказалі на дзьверы.

Dirk Schuebel быў і застанецца лідэрам дыпкорпусу ў Менску. Разам зь іншымі пасламі — дзяжурыў у доме Алексіевіч, ускладаў кветкі Тарайкоўскаму, прымаў Дар'ю Лосік і Марыну Адамовіч. Нягледзячы на пагрозы і правакацыі, Шубель працягваў выступаць, камэнтаваць у фэйсбуку, даваў жорсткія ацэнкі Лукашэнку і памагатым. Шубель — сапраўдны сябра Беларусі.

На жаль — гэта не апошні высланы амбасадар. У бліжэйшыя дні Лукашэнкаўскі рэжым плянуе пазбавіцца іншых паслоў, якія выступілі супраць катаваньняў, асудзілі парушэньні правоў чалавека і фальсыфікацыі.

Лукашэнка кіруецца прагай помсты і дзейнічае супраць нацыянальных інтарэсаў беларускай дзяржавы і беларускага народа. Лукашэнка заганяе краіну ў штучную ізаляцыю, якая, як яму здаецца, дазволіць яму працягваць беззаканьне дзеля утрыманьня ўлады.

Але яго дні палічаныя. Гадзіньнік цікае. Ён ужо не кантралюе сытуацыю: дзейнічае эмацыйна і неабачліва. Мы ж павінны набрацца цярплівасьці і даціснуць.
1.7K views19:27
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 12:29:17 Хатні арышт, турма, зона — гэта ўсё несвабода. Інтэрвію у Маркава ці паказушныя прагулкі па Менску — несвабода. Гэбісты, якія сядзяць каля твайго ложка ці дзяжураць каля дзьвярэй — несвабода. Рэжым спрабуе трымаць за дурняў свой народ і ўвесь сьвет, але на гэты раз фінт з гандлем палітвязьнямі не пракаціць.

Спадзяюся, у тых палітвязьняў, якіх перавядуць пад "хатні арышт", палепшацца хаця б крышачку ўмовы. З гэта дзякаваць можна найперш заходнім дыпляматам, прадстаўнікам ААН, паслам. Дзякуючы ім, Раман і Сафія, а таксама некаторыя з нашых калег і сяброў, змогуць хоць выспацца, хоць пакуль не на свабодзе.

Не забывайма, што працягваюцца суды над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам, Знакам і Калесьнікавай, іншымі нашымі героямі, а ў турмах застаюцца да 800 палітвязьняў (зь іх 500 прызнаныя). Усе павінны быць ня проста вызваленыя, але і рэабілітаваныя. Наступным крокам павінны стаць новыя выбары пад міжнародным назіраньнем.

Санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам і ЗША, моцна ўдараць па рэжыме. Мы ўжо бачым эфэкт. Але самі па сабе санкцыі да пераменаў не прывядуць. Многае будзе залежыць ад нашых з вамі дзеяньняў, прынцыповасьці і пасьлядоўнасьці.
3.2K views09:29
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 12:23:39
Сёньня Эўразьвяз увядзе шырокія сэктаральныя санкцыі, зьвязаныя з угонам самалёта і масавымі рэпрэсіямі. Гэтыя санкцыі, чакаецца, неўзабаве падтрымае Вялікабрытанія, Канада і ЗША, магчыма, Украіна.

Рэжым стараўся спыніць санкцыі, падключыў лабістаў, больш за тое, займаўся непрыкрытым шантажом. На мінулым тыдні Макей сустракаўся з дыпляматамі і асабіста званіў міністрам замежных справаў Эўразьвязу і абяцаў вызваленьне (перавод на хатні арышт) Рамана і Сафіі, PandaDoc, PressClub, журналістаў. Рашэньне аб вызваленьні падавалася як ужо прынятак рашэньне, маўляў, мы ўсіх ужо вызвалілі, толькі не сьпяшайцеся з санкцыямі. Прайшоў тыдзень, але мы бачым, што нікога не вызвалілі.

Рэжым тэстуе, за колькі можна прадаць палітвязьняў. А значыць пытаньне гандлю палітвязьнямі можа паўстаць у найбліжэйшы час. Тут нам трэба захоўваць прынцыповасьць:
Калі вызваляць, то вызваляць усіх
Хатні арышт — не вызваленьне. Усе павінны быць рэабілітаваныя
Павінны быць узбуджаныя справы супраць вінаватых у гвалце і рэпрэсіях
40.0K views09:23
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 00:30:21
Беларусы ня толькі пішуць гісторыю, але і аб’ядноўваюць сьвет. Сёньня міністар замежных справаў Германіі Гайко Маас і дзяржсакратар ЗША Блінкен абмеркавалі Беларусь.

Вось што сказаў Маас у выніковай заяве: “Калі мы будзем дзейнічаць узгоднена, я лічу, што можам аказаць значна большы ўплыў. Пазаўчора такі ўплыў быў цалкам відавочны, таму што ў адзін дзень ЗША, Канада, Эўразьвяз і Вялікабрытанія прынялі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. І гэта сьведчыць аб тым, што, калі мы дзейнічаем разам, прымаючы на сябе адказнасьць, у нас ёсьць шанец зрабіць нашы каштоўнасьці трывалымі і дабіцца да іх павагі”.
5.6K views21:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 23:45:39 У Люксэмбургу перад сустрэчай зь міністрамі Барэль прадставіў Ціханоўскую як "беларускага лідэра", і ўвогуле задаваў тон размове, маўляў, мы ня маем права не дапамагчы Беларусі.

Кожны міністар асабіста падышоў да Ціханоўскай перад сустрэчай, каб выказаць словы падтрымкі, перадаць прывітаньні і распавесьці, як яны дапамагаюць.

Дзевяць месяцаў таму, падчас падобнага мерапрыемства ў Брусэлі, Ціханоўская была мала каму вядомым палітыкам. За гэты час Эўропа, ды і ўсе мы — моцна памяняліся. Беларусь стала ключавой тэмай на эўрапейскім парадку дня, і здаецца, няма ніводнай сур'ёзнай палітычнай сілы ў Эўразьвязе, якая б не выступіла ў падтрымку свабоднай Беларусі. Гэта вялікі задзел на будучыню.

Ціханоўская выступіла з прамовай. Потым усе міністры па чарзе бралі слова, камэнтавалі, задавалі пытаньні Ціханоўскай. Асноўнае, што цікавіла: 1) Як дапамагчы палітвязьням? 2) Як выглядае дэмакратычны рух цяпер? страйкамы? 3) якія санкцыі эфэктыўныя? 4) як вырашаецца праблема зь бясьпекай журналістаў і актывістаў? 5) Чаму Расея падтрымлівае Лукашэнку? 6) Ці існуе раскол эліт? 7) Як прыцягнуць да адказнасьці галаварэзаў Лукашэнкі?

Адказваючы на пытаньні, Ціханоўская адназначна абазначыла, што ніхто за саміх беларусаў крызіс ня вырашыць. Але салідарнасьць і падтрымка неабходная.

Сустрэча зацягнулася на 20 хвілін (агулам адна гадзіна дваццаць хвілінаў). Пасьля Ціханоўская выйшла з залі, і міністры працягнулі абмеркаваньне, прагаласавалі за 4 пакет санкцыяў, дамовіліся на пяты, і на сэктаральныя санкцыі. Ужо заўтра пасьля абеду мае быць апублікаванае фінальнае рашэньне. Для нас важна, каб санкцыі былі моцныя, але нядоўгія. Для гэтага неабходна выпусьціць усіх невінаватых, пакараць злачынцаў, і правесьці свабодныя выбары.

Я таксама сачыў за прэсай. І з радасьцю магу адзначыць, што і францускамоўная, і нямецкамоўная, і галяндзкамоўная прэса ўсё часьцей называюць нашую краіну Belarus.
4.9K views20:45
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 14:33:36
У кулюарах Рады па замежных адносінах Эўразьвязу, Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з міністрамі замежных справаў Гішпаніі, Даніі, Эстоніі, Славеніі, Славаччыны, Аўстрыі, Польшчы. Таксама паглядзіце, як яе вітае Джазэп Бурэль.
12.5K views11:33
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 10:35:28
Ціханоўская выступае перад 27 міністрамі замежных справаў Эўразьвязу. Прадстаўляючы Ціханоўскую, Жузэп Барэль выказаў поўную падтрымку беларусам, якія змагаюцца за свабоду, і абвясьціў, што Эўразьвяз сёньня ўвядзе беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Ціханоўская заклікала Эўропу заставацца адзінай, прынцыповай, не гандляваць палітвязьнямі, падтрымліваць журналістаў і актывістаў.

Ціханоўская падчас выступу паказала кулю, якую дасталі з лёгкага хлопца, які быў паранены ў Менску падчас мірных акцыяў пратэсту.

Са словамі падтрымкі выступілі міністры Грэцыі, Літвы, Партугаліі, Славеніі, Даніі, Баўгарыі, Славакіі, Чэхіі, Эстоніі і іншых краінаў.
3.6K views07:35
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 08:40:06
1.7K views05:40
Адкрыць / каментаваць