Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-09-21 19:53:2724-25 верасня Офіс Ціханоўскай збірае канферэнцыю беларусаў свету

Канферэнцыя беларусаў свету ў Вільнюсе збярэ прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў. Разам з НАУ і КР цягам 2 дзён удзельнікі абмяркуюць праекты беларусаў свету і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі.

Усе дзеянні і праекты падпарадкуюцца галоўным мэтам:

– Узмацніць дапамогу беларусам унутры краіны;
– Пашырыць эканамічны ціск на рэжым;
– Падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня.

Канферэнцыя адбываецца ў гібрыдным фармаце: частка дэлегатаў удзельнічае анлайн, а частка – афлайн. На сайце канферэнцыі ёсць поўны расклад двух дзён і адзначана анлайн-частка, да якой вы можаце далучыцца. Для гэтага трэба будзе прайсці рэгістрацыю праз Zoom па гэтай спасылцы (удзельнічаць можа да 300 чалавек).

Усе падрабязнасці канферэнцыі – на сайце https://bydiaspora.net. За абнаўленнямі сачыце ў каналах Святланы Ціханоўскай.
430 views16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 22:25:55
Гэта ўражвае. Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца з пасламі з . Чуваць словы салідарнасьці і падтрымкі беларусам!
348 views19:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 09:30:11 Макрон быў адным зь першых, хто сустрэўся зь Ціханоўскай, марна званіў Пуціну некалькі разоў, спрабуючы схіліць таго да дыялёгу. Макрон выказаў жаданьне запрасіць Ціханоўскую на саміт Вялікай сямёркі і ўсяляк уздымаў пытаньне Беларусі. Гэта толькі невялікая частка ад зробленага.

Сёньня ў Парыжы зь міністрам замежных справаў абмеркавалі неабходнасьць працягваць палітыку ціску і непрызнаньня рэжыму, магчымасьць бязьвізавага рэжыму і выдачы гуманітарных візаў для беларусаў, дапамогу мэдыям і праваабаронцам, выключэньне рэжыму з Інтэрполу, новыя санкцыі за міграцыйны крызіс і прысуды палітвязьням.

Прагаварылі магчымасьць узьняць беларускае пытаньне ў Радзе Бясьпекі ААН. Францыя падтрымае новыя санкцыі супраць рэжыму за рэпрэсіі і міграцыйны крызіс, і будзе ставіць беларускае пытаньне на парадак дня падчас свайго старшынства ў Эўразьвязе зь 1 студзеня 2022.
2.1K views06:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 09:30:09
З Францыяй Сьвятлана Ціханоўская падтрымлівае рэгулярныя дыпляматычныя кантакты ужо больш за год. Гэта надзвычай раздражняе рэжым. І няхай.

За гэты час Францыя зрабіла 16 заяваў па сытуацыі ў Беларусі, падтрымала ініцыятывы па расьсьледаваньні захопу самалёта Ryanair, забойства Шышова і Бандарэнкі. Францыя падтрымала ўсе пакеты санкцыяў, і не ўручыла даверчыя граматы Лукашэнку. Францыя не прызнала перамогу Лукашэнкі і запусьціла Маскоўскі мэханізм АБСЭ. Выдалі пэўную колькасьць стыпэндыяў беларускім студэнтам, запусьцілі праграму для беларусаў на базе Варшаўскага ўнівэрсытэту.
2.1K views06:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 20:02:08 Каманда Ціханоўскай будуе кантакты ва Украіне – вынікі палітычнай канферэнцыі ў Кіеве

Беларускі крызіс стаў адной з тэмаў Ялцінскай канферэнцыі еўрапейскай стратэгіі, якая прайшла ў Кіеве з удзелам прэзідэнта Зяленскага, міністра Кулебы, былога прэм'ер-міністра Швецыі Карл Більдта, экс-дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, аналітыка Фарыда Закарыі, гісторыка Ніла Фергюсона і іншых. Удзел узяў i дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Вячорка: «Падчас канферэнцыі мы правялі шэраг кансультацыяў з палітычнымі групамі, міністэрствам замежных справаў Украіны і Адміністрацыяй прэзідэнта. У прыватнасці, размаўлялі пра нявыдачу беларусаў і асабістых дадзеных нашых суайчыннікаў КДБ Лукашэнкі, спыненне палітычнай і эканамічнай супрацы з рэжымам і санкцыі, Усходняе партнёрства і супрацу ў міжнародных арганізацыях.

У дыскусіі, прысвечанай Беларусі, узялi ўдзел намеснік міністра замежных справаў Васіль Боднар, былы міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, эканаміст Андэрс Ослунд, беларуская журналістка і экспертка Ганна Любакова, Амбасадар Джон Хербст з Atlantic Council.

Пералічу асноўныя высновы:

– Дэмакратычныя змены ў Беларусі выгадныя ўсім суседзям, і ў першую чаргу – Украіне;
– Без сыходу Лукашэнкі вырашэнне крызісу немагчымае;
– Адна з галоўных небяспек для Беларусі – страта незалежнасці праз дзеянні рэжыму;
– Санкцыі на рэжым неабходныя, і гэты ціск павінен быць скаардынаваны.

Таксама на канферэнцыі я пазнаёміўся з дэпутатамі партыі «Слуга Народа», украінскімі палітыкамі Паўлам Клімкіным, Уладзімірам Гройсманам, Арсенам Авакавым. Апошнія месяцы мы актыўна будуем кантакты на палітычным і дыпламатычным узроўні і чакаем ад Украіны больш рашучых дзеянняў».
504 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 16:24:28
751 views13:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 12:32:01
Гэта быў ня суд, а фарс. Імітацыя ад пачатку да канца. Ніякіх доказаў. Не было нават спробаў даказаць “віну”. Гэта асабістая помста Лукашэнку за сьмеласьць двум выбітным беларусам. З аднаго боку балюча назіраць з агэтым фарсам. Зь іншага боку адчуваю гонар — за Максіма і Марыю — што не скарыліся. Пра такіх, як яны, кажуць — чалавек са стрыжнем.

Ня будуць яны сядзець 10 і 11 гадоў. Гэта разумее і пракурор і судзьдзя. Мы ўсе з вамі разумеем, што яны выйдуць на свабоду нашмат раней, магчыма, ужо і ня будзе Лукашэнкі.

Мы працуем над тым, каб у санкцыйныя сьпісы трапілі ўсе, хто мае дачыненьне да расправы над Марыяй і Максімам: судзьдзя, пракурор, сьведкі, а таксама прапагандысты. Гэтыя людзі павінны панесьці адказнасьць. Гэта неабходна для ўзнаўленьня законнасьці ў краіне, за што заўжды Максім змагаўся.
704 views09:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 17:45:11 Кожная сустрэча і кожны міжнародны кантакт мае значэньне. Утрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня — справа няпростая, асабліва на фоне Афганістану.

За апошні тыдзень Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася чыноўнікамі Эўракамісіі і дарадцам прэзыдэнта Эўрапейскай Рады . з двума прэм'ерамі , 5 міністрамі , прэзыдэнтамі двух міжнародных інвэстыцыйных банкаў (EBRD і EIB ).

Тэмы сустрэчаў: 1) мільярд ад МВФ 2) дапамога журналістам 3) рэабілітацыя рэпрэсаваных 4) санкцыі на рэжым 5) інвэстыцыі і рэформы для новай Беларусі.
2.7K views14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 17:45:06
2.6K views14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 13:13:15 Пяты пакет санкцыяў у распрацоўцы. Ужо ў панядзелак сустракаюцца прадстаўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу, каб пачаць фармаваць супольны санкцыйны пакет. Кожная краіна пакладзе на стол свае прапановы. На мінулым тыдні адбыліся кансультацыі па санкцыях у Эўрапарлямэнце, адчуваецца, што сфармаваны пэўны кансэнсус што да ціску на рэжым.

Наколькі нам вядома, некаторыя краіны прапануюць узмацненьне сэктаральных санкцыяў, гэтаксама і пашырэньне індывідуальных сьпісаў: 1) пракуроры і судзьдзі, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. 2) вінаватыя ў міграцыйным крызісе і пасадцы Ryanair 3) прапагандысты 4) кашалькі рэжыму. 5) Белавія. Як яно будзе выглядаць у выніку — пакуль невядома.

Асобнай краіны, якая рыхтуе пакет, гэтым разам няма. Папярэднія пакеты ініцыявала Літва (3) і Нідэрлянды (1). Магчыма, у панядзелак і вырашаць, хто будзе адказны.

Санкцыі плянуюць сынхранізаваць з ЗША, Канадай. Да санкцыяў традыцыйна далучаюцца Чарнагорыя, Альбанія, Паўночная Македонія, Украіна, а ад нядаўняга часу — і Сэрбія.

Рэжым можа спыніць увядзеньне новых санкцыяў, калі вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць паток мігрантаў, пакарае вінаватых у рэпрэсіях.
3.9K viewsedited  10:13
Адкрыць / каментаваць