Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-10-04 11:01:09 Вярнуўся са Швэцыі, дзе выступаў на панэлі пра будучыню Ўсходняга партнэрства. Я сказаў, што Беларусь нікуды не сыходзіць, што б Лукашэнка там ні казаў. Беларусь павінна быць прадстаўлена на Саміце Усходняга партнэрства, а грамадзянская супольнасьць павінна быць уключаная ў праграмы УП.

Гаварылі пра міграцыйны крызіс і выклікі для бясьпекі рэгіёну. Я заклікаў Эўропу быць пасьлядоўнай, лячыць не сымптомы, а корань праблемы, ізаляваць Лукашэнку і падтрымаць грамадзянскую супольнасьць.

Вельмі важна, што Эўразьвяз паабяцаў 3 мільярды эўра падтрымкі (да 10 мільярдаў у інвэстыцыяў і праграмах дапамогі) свабоднай Беларусі. Цяпер гэтую дапамогу важна візуалізаваць, паказаць, як зьменіцца жыцьцё кожнага беларуса праз тыдзень, месяц і год пасьля дэмантажу рэжыму.

Гаварылі пра спрашчэньне візавага рэжыму, пра лібэралізацыю ўмоваў працы для беларускага бізнэсу ў Эўразьвязе. Безумоўна, гаварылі пра інфраструктурныя праекты, якія цяпер замарожаныя, але павінны быць падрыхтаваныя на момант пераменаў.

Асобна размаўляў з Карлам Більтам, былым прэм’ерам Швэцыі, які цяпер адказны за распаўсюд вакцынаў у Сусьветнай арганізацыі здароўя, пра магчымасьць забясьпечыць Беларусь якаснымі вакцынамі. Вакцыны ёсьць, і могуць быць дастаўленыя. Усё ўпіраецца ў нежаданьне рэжыму размаўляць.
1.3K views08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 11:01:02
1.1K views08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 10:46:32 Цікавая размова адбылася паміж Сьвятланай Ціханоўскай і Ювалем Харары, гісторыкам і пісьменьнікам, які шмат піша пра мінуўшчыну, сучаснасьць і будучыню.

Яны сустрэліся ў Афінах падчас форуму дэмакратыі. Пачытаць і пазнаёміцца з Харары параіла Сьвятлане Ціханоўскай Сьвятлана Алексіевіч. Праўда, ініцыятарам сустрэчы выступіў менавіта ён, і ён жа прапанаваў паўдзельнічаць разам у панэльнай дыскусіі.

Рамова адбывалася ў гатэльным пакоі. Ціханоўская адразу распавяла, што ў Машы Калесьнікавай адабралі кнігі Харары, правяралі ці то на экстрэмізм, ці то шукалі схаваныя пасланьні нябачнымі чарніламі.

Сьвятлана і Юваль Ной размаўлялі пра тое, як сыходзяць дыктатары тыпу Лукашэнкі, што імі кіруе і як падтрымаць энэргію ў грамадзтве ва ўмовах тэрору. Харары казаў, што хоць і не зьяўляецца экспэртам у Беларусі, але ў такія моманты ніто ня можам дакладна спрагназаваць разьвіцьцё падзеяў. У пэўны момант размовы Харары назваў Ціханоўскую палітыкам, што яна на сваім месцы, бо людзі без палітычнага досьведу, могуць бачыць рашэньні, якія ня бачаць прафэсійныя палітыкі, абмежаваныя правіламі і ўласным досьведам. Менавіта такія людзі мяняюць правілы гульні. Ён прывёў у прыклад шахматы і правілы, як ходзяць фігуры. Людзі новыя ў палітыцы гэтыя правілы мяняюць.

Потым Харары і Ціханоўская выступілі на панэльнай дыскусіі пра тое, як узнавіць давер у сьвеце. Дыскусія адбывалася на Агоры, на месцы, дзе Сакрат і Платон сустракаліся з вучнямі. Ціханоўская распавяла як фармаваліся падчас пратэстаў супольнасьці лекараў, студэнтаў, рабочых. Як зьяўляліся дваровыя супольнасьці, дзе зьбіраліся аднадумцы папіць гарбаты, філёзафы чыталі лекцыі, музыкі сьпявалі. Ціханоўская адзначыла, што ў людзей па розныя бакі супрацьстаяньня розныя стымулы: людзі рэжыму аб'яднаныя страхам. На кожнага ёсьць кампрамат, мы бачым гэта па зьлівах, якія публікуюць кібэрпартызаны. А людзі перамен аб'яднаныя каштоўнасьцямі і даверам адно да аднаго, і гэты давер рэжым спрабуе зараз зьнішчыць.
1.1K views07:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 07:10:11 Пільна сочым за нямецкімі выбарамі. Пры любой верагоднай канфігурацыі новага ўраду Беларусь застанецца на парадку дня. З кожным патэнцыйным канцлерам ужо сустрэлася Сьвятлана Ціханоўская, і мы працуем на ўзроўні кабінетаў. Для нас таксама важна, хто зойме пазыцыю міністра замежных справаў.
232 views04:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 07:10:03
230 views04:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 19:07:22 Толькі што ПАРЭ прыняла тэрміновую рэзалюцыю аб стварэньні «пастаяннага органа па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі». 58 галасоў за, 15 супраць. Беларусь застаецца ў фокусе міжнароднай увагі.
9.4K views16:07
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 17:17:21 На ўручэньні даверчых граматаў сёньня зноў не было паслоў Францыі і Эстоніі. Эўрапейскія дзяржавы прынцыпова трымаюцца палітыкі непрызнаньня Лукашэнкі. Дзякуй!
2.5K viewsedited  14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 10:53:43
Учора, выступаючы перад сэнатам ЗША, новы прадстаўнік ЗША ў ICAO "Сальлі" (той самы, які пасадзіў самалёт на Гудзоне) рыскрытыкаваў захоп самалёта Ryanair і заклікаў пазбавіць рэжым Лукашэнкі голасу ў ICAO, і прыняць рашучыя захады, каб такія сытуацыя не паўтараліся ў будучыні. Пакуль працягваецца расьсьледаваньне, мы працуем над тым, каб справа па захопе самалёта трапіла ў міжнародны суд ААН.
2.6K views07:53
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 17:59:28
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь віцэ-прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсолай. Абмеркавалі дапамогу медыям, рэлакантам, падтрымку праваабаронцам і грамадзкім актывістам. Эўрапарлямэнт настроены рашуча працягваць ціск на Лукашэнку
2.4K views14:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 15:56:08
Беларусы за мяжой — неад’емная частка беларускай грамадзянскай супольнасьці. Калі краіна пад унутранай акупацыяй — узрастае роля дыяспары. Акцыі салідарнасьці, палітычная адвакацыя, міжнародны ціск і дапамога рэпрэсаваным — толькі невялікая частка таго, што робяць беларусы за мяжой.

24-25 верасьня мы зьбіраем у Вільні суполкі і арганізацыі беларусаў замежжа. Больш за 40 арганізацыяў з 27 краінаў сьвету бяруць удзел. З прывітальным словам выступяць Сьвятлана Ціханоўская, Івонка Сурвілла, Павел Латушка, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады. Абмяркуем стратэгію і плян перамогі.

Канфэрэнцыя адбудзецца ў гібрыдным фармаце. Зарэгістравацца на пленарную частку (онлайн) можна тут: http://bydiaspora.net

Рэгістрацыя: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMpc-6orTMuHtYOPs3RB96_z8B9a8dIkZxM
1.0K views12:56
Адкрыць / каментаваць