Get Mystery Box with random crypto!

Вярнуўся са Швэцыі, дзе выступаў на панэлі пра будучыню Ўсходн | ВЯЧОРКА

Вярнуўся са Швэцыі, дзе выступаў на панэлі пра будучыню Ўсходняга партнэрства. Я сказаў, што Беларусь нікуды не сыходзіць, што б Лукашэнка там ні казаў. Беларусь павінна быць прадстаўлена на Саміце Усходняга партнэрства, а грамадзянская супольнасьць павінна быць уключаная ў праграмы УП.

Гаварылі пра міграцыйны крызіс і выклікі для бясьпекі рэгіёну. Я заклікаў Эўропу быць пасьлядоўнай, лячыць не сымптомы, а корань праблемы, ізаляваць Лукашэнку і падтрымаць грамадзянскую супольнасьць.

Вельмі важна, што Эўразьвяз паабяцаў 3 мільярды эўра падтрымкі (да 10 мільярдаў у інвэстыцыяў і праграмах дапамогі) свабоднай Беларусі. Цяпер гэтую дапамогу важна візуалізаваць, паказаць, як зьменіцца жыцьцё кожнага беларуса праз тыдзень, месяц і год пасьля дэмантажу рэжыму.

Гаварылі пра спрашчэньне візавага рэжыму, пра лібэралізацыю ўмоваў працы для беларускага бізнэсу ў Эўразьвязе. Безумоўна, гаварылі пра інфраструктурныя праекты, якія цяпер замарожаныя, але павінны быць падрыхтаваныя на момант пераменаў.

Асобна размаўляў з Карлам Більтам, былым прэм’ерам Швэцыі, які цяпер адказны за распаўсюд вакцынаў у Сусьветнай арганізацыі здароўя, пра магчымасьць забясьпечыць Беларусь якаснымі вакцынамі. Вакцыны ёсьць, і могуць быць дастаўленыя. Усё ўпіраецца ў нежаданьне рэжыму размаўляць.