Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-01-13 15:28:48 У Брусэлі пачалася праца над 6-м пакетам санкцыяў. Пакуль праца вядзецца ў працоўнай групе, але ў бліжэйшыя тыдні можа зьявіцца больш інфармацыі. Самі санкцыі могуць быць прынятыя праз 2 месяцы і закрыць злашчасныя лазейкі.

Таксама ўчора Албанія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія далучылася да мінулага пакету санкцыяў. Важна, што ў гэтым сьпісе ёсьць Сербія, якую Лукашэнка традыцыйна лічыў сваім саюзьнікам.
575 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 23:05:30
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская правяла важны званок з былой міністаркай замежных справаў Нарвэгіі, а цяпер кіраўніцай парлямэнцкага камітэту па замежных справах і абароне Інэ Марые Эрыксэн Сёрэйдэ. Званок плянавалі яшчэ да капітуляцыі "Yara". Парлямэнтары зрабілі вялікую працу, каб пазбавіць рэжым гэтага кантракту. Ціханоўская і Эрыксэн Сёрэйдэ абмеркавалі наступныя пляны на міжнароднай арэне, падтрымку расьсьледаваньня злачынстваў рэжыму, а таксама магчымыя ініцыятывы ў Радзе бясьпекі ААН. У гэтым месяцы Нарвэгія старшынюе ў Радзе бясьпекі ААН, і гэта добрая нагода падняць пытаньне Беларусі на новы ўзровень.
644 viewsedited  20:05
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 11:35:26 Сёньня Ціханоўская правядзе сустрэчу з літоўскім прэзыдэнтам Наўседам. Яны абмяркуюць сытуацыю з транзытам калійных угнаеньняў празь Літву, санкцыі, сытуацыю на мяжы

Ціханоўская мае намер падзякаваць прэзыдэнту за падтрымку Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл, і абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва. У сьнежні Ціханоўская і Наўседа разам выступалі на форуме за дэмакратыю на запрашэньне прэзыдэнта Байдэна.
1.5K views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 08:40:06
Даціснулі! Напэўна, гэта найлепшае слова.

Разрыў Yara з Лукашэнкам— гэта сотні мільёнаў даляраў стратаў для рэжыму на год. І наўрад ці, гэта ўдасца чымсьці кампэнсаваць. Але што нашмат больш важна — гэта першы сыход настолькі буйной кампаніі зь Беларусі, што, верагодна, стане прэцэдэнтам і прыкладам для іншых.

Больш за год трывала кампанія за сыход Yara. Больш за 40 пікетаў, арганізаваных нашай цудоўнай дыяспарай! Мноства званкоў, сустрэчаў і лістоў. Гэта ўсё стварала так неабходны ціск.

У сьнежні Ціханоўская правяла званок з міністаркай замежных справаў, а на мінулым тыдні ў папулярнай нарвэскай газэце VG быў апублікаваны артыкул з заклікам да Yara сысьці. Разгарнулася дыскусія ў грамадзтве і ў нарвэскім парлямэнце. Вось дзе яна — сіла мэдыяў і парлямэнтарызму.

Яшчэ пару тыдняў таму Yara упэўнена заяўляла, што застанецца нягледзячы ні на што. Санкцыі, якія ўступаюць у сілу 1 красавіка, таксама важны фактар, і паслужылі фінальным аргумэнтам.
1.0K views05:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 12:18:43 Тое, што “Яра” вымушана спыніць гандаль зь рэжымам — гэта вынік нашага з вамі ціску. Пачынаючы ад 1 красавіка, Яра больш ня зможа абыходзіць санкцыі, як гэта было раней.

Гэта вынік працы дыяспары, якая цягам году праводзіць акцыі. Міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія ня раз адзначалі парушэньні правоў рабочых у Беларусі. Гэта вынік барацьбы рабочых за свае правы, якія ўдзельнічалі ў страйку, і многія трапілі пад рэпрэсіі..

Мы хочам бачыць “Яру” партнэрам у будучыні, але сёньня вашыя грошы ідуць на падтрымку рэпрэсіяў і тэрору. Мы будзем працягваць пераконваць бізнэс адмаўляцца ад супрацы з тымі прадпрыемствамі, якія падтрымліваюць рэжым, рэпрэсуюць супрацоўнікаў, удзельнічаюць у выбарчых фальсыфікацыях, як "Беларуськалій".
1.2K views09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 16:52:48
Планы офиса Светланы Тихановской на 2022 год

Интервью из воскресного стрима Маланки с советником Светланы Тихановской и главой отдела внешней политики ее офиса Франаком Вячоркой:

Как прошел открытый разговор с беларусами в прямом эфире и что на нем обсуждали?
Какую сумму удалось собрать на последних благотворительных мероприятиях?
Почему действия МИДа могут обернуться отставкой Макея?
Кого сейчас задерживают и запугивают силовики?
Как улучшается стратегия действий демократических сил на референдуме?
Какое главное достижение уходящего года и какие планы на следующий у демократических сил?

"Задача Лукашенко на референдум – продать его как «переворачивание страницы». Он говорит, что к выборам еще беларусы не готовы, а вот референдум, как косточка с барского стола. Но мы должны показать, что это никаким образом не произойдёт",Франак Вячорка.

Смотрите целиком на ютуб "Маланка Медиа":



@malanka
#маланкамедиа #маланка_интервью
817 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 19:26:07 Не зайздрошчу Макею. Місію ён заваліў. Ніякія спробы адбяліць і вывесьці рэжым з ізаляцыі не спрацавалі. Хаця стараўся як мог. Было дзьве ключавыя паездкі сёлета, зь якіх ён вярнуўся ні з чым: Нью-Ёрк (генасамблея ААН) і Стакгольм (Міністэрская рада АБСЭ). Не зьдзіўлюся, калі Макея памяняюць: карысьці ад яго няшмат, як і даверу да яго з боку сілавікоў, якія зараз і задаюць парадак дня.

На фоне дыпляматычных паразаў можна разглядаць заявы Макея пра зьмяншэньне дыпляматычнай прысутнасьці як форму капітуляцыі. Зрэшты, ня будзем рабіць пасьпешлівыя высновы. Амбасады ім патрэбныя не для дыпляматыі, а для бізнэсу. Яны ўжо даўно ператварыліся ў эканамічныя прадстаўніцтвы, і там, дзе грошы, яны застануцца.

Мы ж працягваем адбіраць у рэжыму прастору. І пакідаць яму ўсё менш магчымасьці для манэўру. Цяпер яму вельмі няпроста гуляць у геапалітычны маятнік, а рэсурсы заканчваюцца.
3.3K views16:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 14:25:53 У Брусэлі працягваюцца кансультацыі на высокім узроўні па будучыні адносінаў Беларусі і Эўразьвязу з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі.

Учора Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Брусэль, дзе правяла перамовы з Прэзыдэнткай Эўрапейскай камісіі Уршуляй фон дэр ляен і прэзыдэнтам Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. (Эўрапейская камісія — гэта ўрад Эўразьвязу, а Эўрапейская рада — найвышэйшы палітычны орган ЭЗ, які складаецца з прэзыдэнтаў/прэм'ераў усіх 27 краінаў).

У выніку сустрэч дамовіліся пра:
— Беларусь застанецца ў праграмах Усходняга партнэрства незалежна ад заявы Лукашэнкі пра выхад;
— неабходнасьць сынранізацыі санкцыяў паміж Эўразьвязам і ЗША, а таксама закрыцьця лазеек, каб у рэжыму не было магчымасьці іх абыходзіць, як у выпадку з каліем, гандаль якім працягваецца;
— пашырэньне Усеабдымнага пляну дапамогі дэмакратычнай Беларусі (які цяпер складае 3 мільярды эўра) і супольную камунікацыю вакол яго, каб людзі ў Беларусі разумелі, што іх чакае пасьля Лукашэнкі;
— правядзеньне донарскай канфэрэнцыі ў сакавіку 2022 году ў падтрымку рэформаў у Беларусі;
— павелічэньне дапамогі рэпрэсаваным, мэдыям, праваабаронцам, дзеячам культуры з 15 да 30 мільёнаў эўра.
— важнасьць пачаць кансультацыі ў кірунку лібэралізацыі імпарту паслуг зь Беларусі і спрашчэньне візавага рэжыму

Пасьля адбылася двухгадзінная сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў з Жузэпам Барэлем, Шарлем Мішэлем, і 12 міністрамі замежных справаў краінаў Эўразьвязу, дзе абмяркоўвалі ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве, а таксама праграмы дапамогі рэпрэсаваным, мэдыям і грамадзянскай супольнасьці.

Акрамя Ціханоўскай выступілі Павал Латушка, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, НАУ, каманды Віктара Бабарыкі, Imaguru, БАЖ, Zerkalo, “Вясны”, “Беларускай нацыянальнай плятформы, ЗБС "Бацькаўшчына". Міністры краінаў Эўразьвязу распавялі, што кожная краіна робіць для Беларусі.

Сёньня раніцай Ціханоўская сустракалася з Габрыэлюсам Ландсбэргісам па пытаньні транзіту калію праз Літву. Міністар патлумачыў, чаму транзіт дагэтуль не ўдалося спыніць, але ўрад працуе ў гэтым напрамку. Яны дамовіліся рабіць усё магчымае, каб закрыць лазейкі, якімі карыстаецца рэжым.

Вечарам адбудзецца сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай зь міністрам замежных справаў Гішпаніі .
1.0K viewsedited  11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 12:53:30 Сёньня кіраўніцтва Эўразьвязу зьбірае сустрэчу аб будучыні адносін ЭЗ-Беларусь з удзелам Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

Спачатку Ціханоўская правядзе асобныя перамовы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Уршуляй Ван дэр Ляен і прэзыдэнтам Рады ЭЗ Шарлем Мішэлем.

Вечарам 12 сьнежня ў штаб-кватэры Рады ЭЗ у Брусэлі Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Джозэп Барэль і міністры краін ЭЗ правядуць шматбаковую сустрэчу з удзелам лідэраў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Разам зь Ціханоўскай дэмакратычныя сілы прадставяць кіраўнік НАУ Павел Латушка, сябра КС і адзін зь лідэраў Беларускай нацыянальнай плятформы (БНП) Андрэй Ягораў, прадстаўнік каманды Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў, прадстаўнікі “Вясны”, журналісцкай і бізнес-супольнасьці, а таксама дыяспар.
842 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 00:32:52
Сёньня пачаўся Саміт за дэмакратыю, арганізаваны Байдэнам. На экране можна знайсьці Макрона, Шольца, Трудо і Пашыньняна. І Сьвятлану Ціханоўскую, якая выйшла ў эфір з рэзыдэнцыі польскага прэзыдэнта.

Сьвятлана Ціханоўская выступіць заўтра.
441 views21:32
Адкрыць / каментаваць