Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-12-04 23:04:26 Макею ў Стакгольме адмовілі ў сустрэчах міністры краінаў Эўразьвязу (некаторыя ўжо ў другі раз пасьля Нью-Ёрку).

А тыя, хто адмовіць не змаглі, найперш прадстаўнікі АБСЕ — папрасілі зрабіць сустрэчы непублічныя, тым самым абазначыўшы "нерукапаціскальны" статус Макея і рэжыму.

Нават Венгры "падвялі" — сустрэчу правялі, а потым у афіцыйным рэлізе вымушана тлумачыліся, што мэта была — папярэдзіць аб недапушчэньні выкарыстаньня мігрантаў.

Асноўны мэсыдж Макея — здыміце санкцыі, палітвязьняў няма, давайце як раней. Але яму ўжо ня вераць.
3.6K views20:04
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 14:29:57
4.4K views11:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 19:43:47
Сёньня апубліканая кааліцыйная дамова новага ўраду ў Германіі. Гэта стратэгічны дакумэнт, які абазначыць палітыку краіны на наступныя гады.

Зьвяртаем увагу на 153-ю старонку:

"Мы салідарныя з народам Беларусі і падтрымліваем яго імкненьне да новых выбараў, дэмакратыі, свабоды і вяршэнства закону, а таксама настойваем на безумоўным вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных. Расейскае ўмяшаньне на карысьць Лукашэнкі непрымальнае. Мы падтрымліваем дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі. Калі Лукашэнка не вырашыць зьмяніць курс, мы будзем дабівацца пашырэньня санкцыяў, каб ускладніць яму доступ да фінансаваньня"
1.2K views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 09:19:39
Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступае на пленарнай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту на запрашэньне прэзыдэнта Давіда Сасолі. Эўрадэпутаты ў гэтыя дні абмяркоўваюць злачынны шантаж Лукашэнкі і неабходную рэакцыю на яго.

Такія выступы, які сёньня будзе, — вельмі рэдкія. Звычайна такая магчымасьць даецца кіраўнікам дзяржаваў і лідэрам Эўразьвязу. Больш за тое, праз пандэмію, гэта першы падобны выступ за два гады. Будзе шмат прэсы і шанец зьвярнуць увагу сьвету на палітычны крызіс у Беларусі, палітвязьняў і рэпрэсіі.

Таксама яна правядзе двухбаковыя сустрэчы з Давідам Сасолі, прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту, віцэ-прэзыдэнткай Рабэртай Мэтсолай, лідэрамі парлямэнцкіх групаў і генсэкам Рады Эўропы Марыяй Бурыч
449 viewsedited  06:19
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 19:43:37
Ціханоўская выступае перад дыяспарай у Вене
961 views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 17:58:32
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская сустракалася з міністрам гандлю і міжнароднага разьвіцьця Нідэрляндаў Томам дэ Брюйнам, яшчэ пару тыдняў таму ён быў міністрам замежных справаў. Абмеркавалі дапамогу грамадзянскай супольнасьці, 5-ы пакет санкцыяў, а таксама апошнія лічбы, якія сьведчаць аб росьце экспарту зь Беларусі ў Нідэрлянды. Ціханоўская папрасіла праверыць, ці не гандлюе лукашэнка санкцыйнымі прадуктамі, і ці не зьвязаны рост экспарту з карупцыйнымі схемамі.

Таксама Ціханоўская сёньня сустрэлася з былым прэм’ерам Італіі Джузэпэ Контэ, абмеркавалі крызіс на мяжы. Тыдзень таму Ціханоўская сустракалася з дзяржсакратаром Італіі Энцо Амендала. Размова вялася пра праграмы рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і вакцыны для Беларусі.
1.1K views14:58
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 20:25:27
Сёньня ў наш офіс прыйшла намесьніца дзяржсакратара ЗША Узра Зэя і прадстаўніца Белага Дома Тэс Макэнэры. Гаварылі пра санкцыі, дапамогу незалежным мэдыям, НДА, палітвязьням. Абмерквалі і будучы рэфэрэндум. Нас запэўнівалі, што ціск на рэжым ня зьменшыцца, што ніякага прызнаньня ня будзе. Ужо ў бліжэйшыя тыдні ЗША плянуюць увесьці новы пакет санкцыяў супраць Лукашэнкі.
1.0K views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 16:44:30 Лукашэнкаўскі рэжым спрабуе пасяліць думку, што Эўропа зь ім гатова дамаўляецца, што санкцыі не працуюць, што ўсё страчана. Мэта адна — усяліць бязьвер'е.

Усё працуе. Такой рашучасьці ў Захаду не было ніколі як цяпер. Там няма больш наіўнасьці, і паддавацца на шантаж ніхто не зьбіраецца.

Цьвяроза ацэньваюць і рызыкі для беларускага сувэрэнітэту. Ніхто не дазволіць рэжыму гандляваць Беларусьсю, а мы не дапусьцім зьдзелак за нашымі сьпінамі.
2.6K views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 13:28:21 "Нужно разделить решение кризиса на две части: политическую и гуманитарную. Политическая решится, когда будет жесткое сильное скоординированная реакция Запада, и Лукашенко просто перестанет эти самолеты поставлять. Оно может закончиться так же быстро, как и началось, когда будет жесткая реакция демократических стран. А гуманитарный кризис будет решаться намного дольше, потому что разговор идет про десятки тысяч человек".

https://www.currenttime.tv/a/zachem-lukashenko-migracionnyj-krizis/31556181.html
550 views10:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 11:50:35
2.1K views08:50
Адкрыць / каментаваць