Get Mystery Box with random crypto!

Макею ў Стакгольме адмовілі ў сустрэчах міністры краінаў Эўра | ВЯЧОРКА

Макею ў Стакгольме адмовілі ў сустрэчах міністры краінаў Эўразьвязу (некаторыя ўжо ў другі раз пасьля Нью-Ёрку).

А тыя, хто адмовіць не змаглі, найперш прадстаўнікі АБСЕ — папрасілі зрабіць сустрэчы непублічныя, тым самым абазначыўшы "нерукапаціскальны" статус Макея і рэжыму.

Нават Венгры "падвялі" — сустрэчу правялі, а потым у афіцыйным рэлізе вымушана тлумачыліся, што мэта была — папярэдзіць аб недапушчэньні выкарыстаньня мігрантаў.

Асноўны мэсыдж Макея — здыміце санкцыі, палітвязьняў няма, давайце як раней. Але яму ўжо ня вераць.