Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская сустракалася з міністрам гандлю і | ВЯЧОРКА

Сёньня Сьвятлана Ціханоўская сустракалася з міністрам гандлю і міжнароднага разьвіцьця Нідэрляндаў Томам дэ Брюйнам, яшчэ пару тыдняў таму ён быў міністрам замежных справаў. Абмеркавалі дапамогу грамадзянскай супольнасьці, 5-ы пакет санкцыяў, а таксама апошнія лічбы, якія сьведчаць аб росьце экспарту зь Беларусі ў Нідэрлянды. Ціханоўская папрасіла праверыць, ці не гандлюе лукашэнка санкцыйнымі прадуктамі, і ці не зьвязаны рост экспарту з карупцыйнымі схемамі.

Таксама Ціханоўская сёньня сустрэлася з былым прэм’ерам Італіі Джузэпэ Контэ, абмеркавалі крызіс на мяжы. Тыдзень таму Ціханоўская сустракалася з дзяржсакратаром Італіі Энцо Амендала. Размова вялася пра праграмы рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і вакцыны для Беларусі.