Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня ў наш офіс прыйшла намесьніца дзяржсакратара ЗША Узра З | ВЯЧОРКА

Сёньня ў наш офіс прыйшла намесьніца дзяржсакратара ЗША Узра Зэя і прадстаўніца Белага Дома Тэс Макэнэры. Гаварылі пра санкцыі, дапамогу незалежным мэдыям, НДА, палітвязьням. Абмерквалі і будучы рэфэрэндум. Нас запэўнівалі, што ціск на рэжым ня зьменшыцца, што ніякага прызнаньня ня будзе. Ужо ў бліжэйшыя тыдні ЗША плянуюць увесьці новы пакет санкцыяў супраць Лукашэнкі.