Get Mystery Box with random crypto!

Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступае на пленарнай сэсіі Эўрап | ВЯЧОРКА

Сьвятлана Ціханоўская сёньня выступае на пленарнай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту на запрашэньне прэзыдэнта Давіда Сасолі. Эўрадэпутаты ў гэтыя дні абмяркоўваюць злачынны шантаж Лукашэнкі і неабходную рэакцыю на яго.

Такія выступы, які сёньня будзе, — вельмі рэдкія. Звычайна такая магчымасьць даецца кіраўнікам дзяржаваў і лідэрам Эўразьвязу. Больш за тое, праз пандэмію, гэта першы падобны выступ за два гады. Будзе шмат прэсы і шанец зьвярнуць увагу сьвету на палітычны крызіс у Беларусі, палітвязьняў і рэпрэсіі.

Таксама яна правядзе двухбаковыя сустрэчы з Давідам Сасолі, прэзыдэнтам Эўрапарлямэнту, віцэ-прэзыдэнткай Рабэртай Мэтсолай, лідэрамі парлямэнцкіх групаў і генсэкам Рады Эўропы Марыяй Бурыч