Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня апубліканая кааліцыйная дамова новага ўраду ў Германіі. | ВЯЧОРКА

Сёньня апубліканая кааліцыйная дамова новага ўраду ў Германіі. Гэта стратэгічны дакумэнт, які абазначыць палітыку краіны на наступныя гады.

Зьвяртаем увагу на 153-ю старонку:

"Мы салідарныя з народам Беларусі і падтрымліваем яго імкненьне да новых выбараў, дэмакратыі, свабоды і вяршэнства закону, а таксама настойваем на безумоўным вызваленьні ўсіх палітычных зьняволеных. Расейскае ўмяшаньне на карысьць Лукашэнкі непрымальнае. Мы падтрымліваем дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі. Калі Лукашэнка не вырашыць зьмяніць курс, мы будзем дабівацца пашырэньня санкцыяў, каб ускладніць яму доступ да фінансаваньня"