Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЧОРКА

Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА В
Лагатып тэлеграм-канала viacorka — ВЯЧОРКА
Адрас канала: @viacorka
Катэгорыі: Блогі , Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.36K
Апісанне з канала

Беларуская палітыка і культура

Ratings & Reviews

3.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-11-08 23:03:20
Толькі што Сьвятлане Ціханоўскай тэлефанаваў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, натуральна, у справе крызісу на мяжы. Ціханоўская падкрэсліла, што адказнасьць ляжыць на рэжыме Лукашэнкі. Яны абмеркавалі далейшыя супольныя дзеяньні. Раней сёньня Дуда правёў падобныя кансультацыі з прэзыдэнтамі Украіны, Грузіі і балтыйскіх краінаў.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай ад самай раніцы сочыць за разьвіцьцём сытуацыі. Зранку, разам з прадстаўніком НАУ Уладзімірам Астапенкам, мы абмеркавалі сытуацыю на мяжы з офісам прэзыдэнта Эўрапейскай Рады Шарля Мішэля і яго старшым дарадцам Магдаленай Грона. Таксама адбыўся шэраг кансультацыяў з прадстаўнікамі МЗС Польшчы і Літвы. Ёсьць агульнае разуменьне, што нельга паддавацца на шантаж Лукашэнкі і яго правакацыі, дзейнічаць трэба рашуча. Крызіс на мяжы — працяг палітычнага крызісу, які пачаўся ўлетку 2020 году, і лекаваць трэба першапрычыны, а не сымптомы.
1.0K viewsedited  20:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 22:53:24 Апдэйт па заходніх вакцынах. Цяпер і САЗ (ВОЗ), і Эўразьвяз, і Польшча — падключыліся ў справу вакцынаў для Беларусі.

Тры важныя аспэкты ў гэтай ініцыятыве:
1) вакцыны павінны быць вырабленыя і ў наяўнасьці, вытворца павінен даць згоду на іх рэалізацыю ў Беларусі. Пакуль гаворым пра 400 тысяч доз.
2) павінна быць трэцяя арганізацыя (Caritas, Чырвоны крыж ці любое з агенцтваў ААН у Беларусі), якая б узяла на сябе рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі.
3) рэжым павінен прапусьціць гэтыя вакцыны празь мяжу, і не замінаць вакцынацыі.

Першыя два пункты вырашаюцца. Наконт трэцяга — зь Беларусі паступаюць супярэчлівыя сыгналы: адныя кажуць, што Беларусь гатовыя прыняць, але пасьля словаў сінепалага далі назад. Вось неяк так справа завісла ў няпэўнасьці.

На мінулым тыдні Сьвятлана Ціханоўская правяла сазвон з Фондам мэдыцынскай салідарнасьці, эўракамісарам Вархеі, мы кансультаваліся з Польшчай і прадстаўнікамі COVAX. Чакаем апдэйту ад САЗ. На наступным тыдні Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца зь міністрам здароўя Германіі па гэтым жа пытаньні.
6.6K viewsedited  19:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 00:56:17 Санкцыйны пакет ужо на стале ў 27 міністраў Эўразьвязу. Ініцыятарам санкцыяў упершыню выступіла Данія (!). Раней яны ніколі гэта не рабілі. Зараз этап узгадненьня, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са сьпісу.

5ы пакет — адказ на міграцыйны крызіс. Яшчэ тыдзень таму плянавалася адкласьці санкцыі на сьнежань, але міністры вырашылі не чакаць. Пад санкцыі могуць трапіць Белавія і кампаніі, якія абслугоўваюць дастаўку мігрантаў.

Стала вядома, што рэйсы з Іраку і іншых краінаў будуць цяпер прымаць ня толькі ў Менскім аэрапорце, але таксама ў рэгіёнах.

8 сьнежня пачнуць працаваць амэрыканскія санкцыі супраць Беларуськалія. Вось гэта будзе сапраўды балюча для рэжыму.

Віна за санкцыі ляжыць на Лукашэнку і яго бандзе. Спыніць санкцыі можна — вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць міграцыйны крызіс і пачаць дыялёг з народам.
1.8K viewsedited  21:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 22:29:09 Год таму назад, калі запускаўся Маскоўскі мэханізм АБСЭ, яго падтрымалі тады 17 дзяржаваў. Сёньня ўжо 35 дзяржаў (!) АБСЭ прымянілі Венскі механізм у дачыненьні да Беларусі і далі рэжыму 10 дзён, каб рэжым даў адказ.

Ініцыятыву падтрымалі

Вось што АБСЭ хоча ведаць:

1. Ці былі зробленыя беларускімі ўладамі крокі па расьсьледаваньні заяваў аб адвольных затрыманьнях або арыштах, катаваньнях, і пакараньні вінаватых

2. Ці былі прыняты меры для расьсьледаваньня фактаў распальваньня нянавісьці і падбухторваньня да гвалту дзяржаўнымі СМІ

3. Ці былі зробленыя крокі, каб дазволіць грамадзянскай супольнасьці дакумэнтаваць і паведамляць аб рэпрэсіях і парушэньнях правоў чалавека

4. Якія крокі прымаюцца беларускімі ўладамі, каб спыніць нелегальную міграцыю, што пагражае рэгіянальнай бясьпецы?

5. Як вы супрацоўнічаеце з інстытутамі АБСЭ, каб рэалізаваць поўнае выкананне абавязацельстваў перад АБСЭ?

6. Ці робяцца крокі для ўзаемадзеяньня зь незалежнай грамадзянскай супольнасьцю і праваабаронцамі?

7. Як выконваюцца рэкамэндацыі, якія зьмяшчаюцца ў дакладзе ад 5 лістапада 2020 г. у рамках Маскоўскага мэханізму.
1.2K views19:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 17:56:16 А што там ААН?

Апошнія дзеяньні Лукашэнкі разварушылі непаваротлівы ААН. Над беларускім крызісам працуюць нават тыя інстытуцыі пры ААН, якія звычайна далёка ад тэмы Беларусі:

ICAO як спэцыялізаваная інстытуцыя ААН расьсьледуе захоп самалёта, і рыхтуе жорсткую рэакцыю. ICAO — гэта, як правіла, тэхнічныя спэцыялісты, і з такім кейсам сутыкаюцца ўпершыню
У МОТ разглядаецца скарга ад незалежных беларускіх і міжнародных прафсаюзаў (IndustriALL) на сыстэматычныя парушэньні правоў рабочых, вобшукі, адвольныя затрыманьні.
ЕБРР (які ўваходзіць у групу Сусьветнага банка, таксама пры ААН) абвясьціў, што прыпыняе супрацу з рэжымам, і фінансаваньне праектаў у дзяржсэктар Беларусі, пакуль ня будзе ўзноўленая законнасьць.
Сусьветная Арганізацыя здароўя - ВОЗ ён жа WHO (яшчэ адна спэцыялізаваная арганізацыя пры ААН) — працуе над тым, як даставіць вакцыны ў Беларусь. САЗ заклікала Беларусь далучыцца да праграмы COVAX, і гатовая паспрыяць дастаўцы вакцынаў у Беларусь, над чым мы зараз працуем
Рада бясьпекі ААН правяла тройчы (!) слуханьні па Беларусі ў фармаце Arria, дзе выступілі краіны ЗША, Эўразьвязу, Расеі, Кітаю, Індыі. Мы працуем над тым, каб пытаньне Беларусі было пастаўлена на рэгулярны парадак дня.
Рада па правах чалавека ААН двойчы прымала рэзалюцыю па Беларусі і стварыла адмыслова мандат.
Два тыдні таму у Варшаве, Вільні і Кіеве пачала працу адмысловая місія Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН пад кіраўніцтвам Карыны Маскаленкі. Яны зьбіраюць сьведчаньні злачынстваў супраць чалавечнасьці, каб потым перадаць справу ў Міжнародны суд ААН.
Міжнародны суд ААН можа разглядзець пытаньне Беларусі і стварыць трыбунал па некалькіх справах: 1) захоп самалёта (падаць скаргу можа Польшча ці Літва) 2) сыстэматычныя злачынствы супраць чалавечнасьці і парушэньне канвенцыі па катаваньнях
Па Беларусі таксама працуе спэцдакладчыца Анаіс Марын, якая рэгулярна публікуе справаздачы пра сытуацыю з базавымі свабодамі, правамі чалавека ў нашай краіне.
Тэму Беларусі ў сваіх справаздачах згадвалі 1) спэцдакладчыца ААН па свабодзе выказваньня Ірэн Хан 2) спэцдакладчык па свабодзе сходаў Ньялетсосі Вуль 3) спэцдакладчыца па праваабаронцах Мэры Лоўлар. З усімі імі сустракалася і Сьвятлана Ціханоўская
Тыдзень таму Агенцыя ААН па справах уцекачоў зрабіла заяву па сытуацыі з мігрантамі: «Непрымальна, што людзі загінулі, а жыцьцё іншых вісіць на валаску. Яны ў закладніках палітычнага тупіка, які трэба вырашаць цяпер»
775 views14:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 09:15:06
Зь нейкіх прычынаў лукашэнкаўская дэлегацыя ў ICAO зацікаўленая ў тым, каб хутчэй закончыць расьсьледаваньне па захопе самалёта Ryanair. Перанос публікацыі дакладу на люты можа яшчэ аказацца слушным крокам. Сьледчая група атрымлівае новыя дадзеныя, якія не на руку рэжыму. (Спадзяюся, яно таго варта: ужо паўгоду прайшло). Наколькі нам вядома, сярод іншага, ICAO разглядае магчымасьць накладаньня санкцыяў і перадачы справы ў Раду бяспекі ААН. Перанос публікацыі справы не паўплывае на права Польшчы і Літвы падаць зыск супраць Беларусі у Міжнародны суд ААН.
99 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 15:44:01
Пакуль у Нямеччыне фармуецца новы ўрад, мы ўжо будуем зь ім адносіны. Сьвятлана Ціханоўская сустракалася з усімі магчымымі кандыдатамі на пасаду канцлера. Найбольш імаверна ім стане Олаф Шольц.

З Шольцам, як і з Мэркель, у нас добрыя адносіны. пасьля мінулай сустрэчы ў кастрычніку 2020га ён напісаў вельмі цёплы твіт у падтрымку Беларусі, і пасьля ня раз выказваўся. Мы працягваем падтрымліваць сувязь, і здаецца, у нас будзе саюзьнік на чале адной з наймацнейшых краінаў сьвету.
785 views12:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 20:50:08
Ёсьць прагрэс. Канцлер Аўстрыі Шаленберг анансаваў дату канфэрэнцыі высокага ўзроўню — гэта 22 лістапада. Гэта ініцыятыва Аўстрыі, і менавіта яна фармуе праграму. Мы ведаем, што яны запрашаюць розныя бакі, але наша задача — каб быў прадстаўлены беларускі народ. Нічога пра нас бяз нас!

Паралельна з гэтым 22-23 лістапада у Вене адбудзецца шэраг падзеяў, сустрэчаў і кансультацыяў на розных узроўнях. Рана казаць, што нас чакае нешта пераломнае, але дакладна — беспрэцэдэнтнае. Гэта шанец зьмяніць статус-кво, і можа быць пачатак таго, што назавуць дыялёгам.
1.3K views17:50
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 18:45:15
812 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 18:44:32 Эканамічны форум у Варшаве - неймаверны посьпех. Ён адбыўся ў будынку Варшаўскай біржы з удзелам палітычных лідэраў, бізнэсоўцаў, чыноўнікаў і дыпляматаў . Віншаваньні ўсім арганізатарам і ўдзельнікам, ABBA i CASE Belarus.

Абмеркавалі, як зрабіць так, каб беларусы ў Беларусі і за мяжой атрымлівалі неабходную падтрымку. Сотні кампаніяў і прадпрымальнікаў трапілі пад машыну тэрору, і ім дапамога трэба не калі-небудзь, а цяпер.

Трэба думаць пра Беларусь, але і думаць Беларусь, як пісаў цяпер палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мы мусім мець дакладны альгарытм дзеяньняў на пераходны пэрыяд і пасьля выбараў. Тады часу будзе мала, таму рыхтавацца трэба цяпер.

Я мадэраваў панэль "Чым Эўразьвяз можа дапамагчы Беларусі". Мы сканцэнтраваліся на пазытыўнай павестцы. Вось якія ідэі прагучалі:
— павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасьці, мэдыям, праваабаронцам, зрабіць яе даступнай для тых, хто ў Беларусі;
— наглядна тлумачыць, як дапамога рэалізуецца, як яе можна атрымаць. Неабходна пабудаваць давер;
— дэталізаваць усеабдымны плян дапамогі Беларусі, каб беларусы бачылі альтэрнатыву;
— запусьціць працэс безвізу для беларусаў;
— Эўразьвяз можа лібералізаваць умовы для беларускага бізнэсу ў сфэры паслуг;
— падтрымаць распрацоўку рэформаў, прапісаць умовы і каляндар, як яны будуць рэалізоўвацца;
— падрыхтаваць інвэстыцыйныя прапановы для новай Беларусі (у супрацы з буйнымі кампаніямі і бізнэс-асацыяцыямі);
— рэарганізаваць адукацыйныя праграмы, зьвярнуць увагу на перакваліфікацыю кадраў, падрыхтоўку мэнэджэраў і адміністратараў;
— Стварыць цэнтры беларускага бізнэсу ў розных краінах Эўразьвязу, дапамагчы рэпрэсаванаму бізнэсу аднавіць працу;
— спрасьціць умовы атрыманьня крэдытаў для беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой.
770 views15:44
Адкрыць / каментаваць