Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-09-28 17:11:12 Арт Вандроўня pinned a photo
14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 17:11:04 Арт Вандроўня pinned «Сябры, узаемна рэкамендуем цікавыя беларускамоўныя тэлеграм-суполкі ў розных сферах. Палявая Пошта — старыя паштоўкі і фота з відарысамі Беларусі і яе жыхароў пачатку ХХ ст. + сучасныя фотапараўнанні! Мода На Мову — канал для вывучэння мовы праз яе выкарыстанне.…»
14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 17:09:21
Сябры, у нядзелю 3 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае самых заўзятых вандроўнікаў на Драгічыншчыну ня вельмі праезжанымі менчукамі дарогамі заходняга Палесся. Гэты эксперыментальны аўтарскі маршрут прапанавала нам пачынаючая, але вельмі крэатыўная экскурсаводка Вольга Абразцова.

Прыкладны маршрут: Менск - Пескі - Бедзеж - Какорыца - Драгічын - Новая Папіна - Заказель - Валавель - Пярковічы - Брашэвічы - Імянін - Менск.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/tCMZpUAqMSm7NFhD6

У вандроўцы мы пабачым вытанчаную капліцу Ажэшкаў у Заказелі, будынкі базыльянскага кляштара, унікальныя драўляныя цэрквы Палесся, намінаваныя на ўнясенне ў спіс матэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА, пункт Дугі Струвэ, калону ў гонар канстытуцыі 1791г, маляўнічыя рэшткі старасвецкіх сядзібаў.

Разынкі нашай вандроўкі: самы інстаграмны музей Палесся - Бездзежскі хвартушок і аграсядзіба Куфрынка ў глухой палескай вёсачцы Какорыца, у якой яшчэ ў пачатку 2000-х людзі ездзілі адзін да аднаго на чоўнах. Там нас чакае шыкоўны гарбузовы абед!
373 viewsedited  14:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 12:55:11 Сябры, узаемна рэкамендуем цікавыя беларускамоўныя тэлеграм-суполкі ў розных сферах.

Палявая Пошта — старыя паштоўкі і фота з відарысамі Беларусі і яе жыхароў пачатку ХХ ст. + сучасныя фотапараўнанні!

Мода На Мову — канал для вывучэння мовы праз яе выкарыстанне. Прымаўкі, фразеалагізмы, жарты, відэа, аўдэа, вытрымкі з заканадаўства і добрыя парады. Далучайся!

Крыпта_Беларусь — першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

Саюз беларускіх пісьменнікаў — найстарэшая творчая арганізацыя Беларусі. Гісторыя і сучаснасць беларускай літартуры без цэнзуры і прапаганды. Даты, імёны, вершы - ад класікаў да сучасных аўтараў. Кніжныя навінкі і цікавосткі літаратурнага жыцця.

Арт Вандроўня — клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, выставы, лекцыі, онлайны.

Беларускі Бібілон — аўтарскі канал экскурсавода Цімафея Акудовіча. Каментары, аналітыка, анонсы. Беларуская гісторыя ў нечаканых ракурсах.
643 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 11:57:45
Сябры, у суботу 9 кастрычніка ў межах беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita" ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаем Вас на ўнікальную выязную вандроўку ў старажытны Полацк - пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі - разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/iBq1oKTk1uu95JEs5

Хто заснаваў Полак? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у біцьве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Еўфрасіння пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі адзін з найглыбейшых даследчыкаў Полацка, калыскі першай беларускай дзяржаўнасці.

І безумоўна мы ўзгадаем самую вядомую ў нашай гісторыі жанчыну, апякунку нашага Фонду Еўрфасінню (Афрасінню) Полацкую, якой прысвечаная апошняя кніжка Сярея Тарасава.
440 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 10:28:56
Экскурсія "Горад, якога няма"

Наш Мінск вельмі круты! Але якім бы ён быў, калі б не шматлікія перабудовы, разбурэнні, войны, пажары, ды, часам, неахайнае стаўленне да архітэктурнай спадчыны?
Пастараемся уявіць гэта падчас экскурсіі.

Акрамя гэтага абяцаем расказаць:
- Якімі былі на смак знакамітыя «сапежанкі»;
- Дзе ў Мінску парушалі «сухі закон»;
- Які будынак напачатку ХХ ст. лічыўся найстарэйшым у горадзе;
- І шмат іншых цікавостак!

Працягласць: 2 гадзіны
Далучайцеся!

Таццяна Даўгач
26.09 (нядзеля)
12:00
Па запісе
Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам.
Запіс па спасылцы https://clck.ru/Xi6Qr

#мінск #экскурсія
397 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 11:53:57 Арт Вандроўня pinned a photo
08:53
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 11:53:42
Сябры, у нядзелю 26 верасня ў межах беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita" ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаем у аўтобусную вандроўку да вытокаў нашага гораду - старажытнага Менску на рацэ Менцы з Сяргеем Тарасавым.

У межах вандроўкі мы наведаем Гарадзішча і музей “Стары Менск”, які пару гадоў таму стварыў вядомы журналіст і асветнік Глеб Лабадзенка.

Як узнік Менск, якому княству належаў да і пасля 1067 года? Пра гэта і шмат пра што іншае распавядзе вам вядомы археолаг, гісторык, выкладчык, вядучы навуковы супрацоўнік "Музея горада Мінска" Сяргей Тарасаў.

Таксама прапануем разам завітаць у музей “Стары Менск”, паслухаць цудоўную тэатральна-містычную экскурсію ад спадара Глеба Лабадзенкі.

Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе.

Пачатак вандроўкі - 12-00, заканчэнне - каля 18-й.

Каб запісацца на яе, калі ласка, зарэгіструйцеся ў гэтай гугл-форме: https://forms.gle/R8Zt6F3czybYwDFX9
331 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 10:33:16
У нядзелю 19 верасня адбудзецца пешаходная вандроўка "Святыні Менску" з наведваннем і экскурсіяй па абноўленай і пашыранай выставе "Нябёсная варта Беларусі" музейнага праекта "Куфар старажытнасцяў", якая ў мінулую нядзелю наноў адкрылася ў Чырвоным касцёле.

Вандроўка прысвечаная святу Раства Маці Божай, якое ў каталікоў святкавалася 8 верасня, а ў праваслаўных будзе 21 верасня. Вандроўку ды экскурсію па выставе вядзе іх аўтар Павал Каралёў.

Пачатак у 12-30. Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/B9W1KxZpihXApksD8

Вы наведаеце самыя цікавыя хрысціянскія помнікі і даведаецеся пра гісторыю адметных хрысціянскіх святыняў розных дэнамінацыяў, пабачыце старыя фатаздымкі вядомых і невядомых храмаў і капліцаў Менску, дазнаецеся, як побач жылі праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты.

У праграме наведвальнікаў чакае і экскурсія па пашыранай выставе "Нябёсная варта Беларусі", якая размясцілася ў памяшканні бібліятэкі імя Адама Міцкевіча пры грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа.
249 views07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:00:14
Сябры, па шматлікіх просьбах, якія паступалі падчас набору на беларусазнаўчы курс Фонда Ефрасінні Полацкай, у сераду 22 верасня мы арганізуем для вас асобную дадатковую жывую лекцыю вядомага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча з Гародні

На лекцыі "Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі (сярэдзіна 13 – канец 18 ст.)" вы даведаецеся пра ўзнікненне і ўмацаванне ВКЛ, этнічныя чыннікі дзяржавы (13 - 14 ст.), шлях да велічы (15 ст.), "Пагоня ў цені белага арла" пасля Люблінскай уніі (16-17 ст.), а таксама шлях да ўпадку (18 ст.)

Лекцыя адбудзецца ў корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Час: з 18.30 да 21 гадз. з перапынкам на кава-паўзу.

Лекцыя адбудзецца за ахвараванне ад 15 бел. руб. - наяўнымі напачатку лекцыі ці загадзя на рахунак Фонду Еўфрасінні Полацкай.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/DMBktyUHsV6UGz6t7
226 views10:00
Адкрыць / каментаваць