Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 17

2021-08-09 23:39:08 Арт Вандроўня pinned a photo
20:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 14:04:56
Cябры, на наступныя выходныя 14-15 жніўня Арт Вандроўня ізноў прапаноўвае незвычайную 2-хдзённую вандроўку са сплавам на байдарках па Вяллі для пачаткоўцаў. Нашым вядоўцам, "казачнікам", інструктарам па байдарках ды гаспадаром на ўласнай аграсядзібе будзе найцікавейшы чалавек, краязнаўца і бард Алег Мізула.

Маршрут наступны: Менск - Жодзішкі - Дубок, Ашмянец ды іншыя цікавосткі (на байдарках, начаванне ў намётах на аграсядзібе "Вялес") - Нястанішкі - Дабраўляны - Вішнева (Смаргонскае) - Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/vydEd1U3M2byTJ1y6

Для ўдзелу ў вандроўцы ці зусім непатрэбны ці патрэбны мінімальны досвед паходу на байдарках. Спадар Алег - дасведчаны інструктар. Начаванне ў намётах (палатках) на тэрыторыі аграсядзібы, з абсталяваным душам ды прыбіральнямі. Будзе 5-6 месцаў для жанчынаў у самой аграсядзібе на ложках. Паходныя абеды, сняданак і вячэра, а таксама вечаровыя бардаўскія спевы! Хто даўно марыў пра байдарачны паход, але ўсё ніяк не мог вырашыцца - найлепшы шанец!
261 viewsedited  11:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 00:01:21
Сябры, у нядзелю 8 жніўня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе вам далучыцца да традыцыйнай вандроўкі на Зэльвеншчыну "Дарагая матуля Зямля", на зямлю Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі і нязломнай патрыёткі, ахвярнай хрысціянкі і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.

Маршрут вандроўкі: Менск - Зэльва - Ваўкавыск - Жлобаўцы (Длугапаль) - Рэпля - Гудзевічы (музей) - Воўпа - краснасельскі кар'ер і неалітычныя крамянёвыя шахты - Менск

Галоўным пунктам нашай вандроўкі стане мястэчка Зэльва, дзе мы наведаем Святатроіцкую царкву (1851 г.), якой у свой час апекавалася паэтка, дзе на падворку стаіць яе помнічак, а ў самой царкве акрамя памятнай шыльды створаны маленькі музейчык, прысвечаны Ларысе Геніюш.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/ka4ZxkKue8eVLUB48
185 viewsedited  21:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 14:18:31 Арт Вандроўня pinned a photo
11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 15:24:51
У суботу 31 ліпеня па шматлікіх просьбах запрашаем Вас невялічкай кампаніяй з'ездзіць на сядзібу "Хутар Дудара" да знакамітага фалькларыста, мастака, рэстаўратара Алеся Лася, адраджальніка дуды і батлейкі. Менавіта гэтым вечарам у яго на сядзібе плануецца невялічкі канцэрцік. А па дарозе прапануем Вам адзін з варыянтаў падарожжа па шляхецкіх сядзібах Меншчыны “Менскае кола”, аўтарам і нязменным вядоўцам якой з'яўляецца гісторык, музейшчык, экскрусавод Павел Каралёў.

Маршрут: Менск – гара Святая (Дзяржынская) – Волма – Івянец – Вялае – Пяршаі – Хутар Дудара – Менск.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/xFfgkmW88XHoEFau5
179 viewsedited  12:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 13:49:33 Будзем рады Вас пабачыць сёння на куратарскай экскурсіі па выставе "У агні вайны. Гісторыі старой таполі". Выстава праходзіць у музеі Янкі Купалы (вуліца Купалы, 4). Пачатак экскурсіі ў 18.30. Кошт уваходнага квітка 3 беларускіх рубля.
Завітвайце. Будзе шмат цікавага. Можна пабачыць рарытэты, якія яшчэ некалькі год таму ляжалі ў зямлі. І якія ўдалося ўратаваць ад вывазу на смецце.
Там шмат цікавага. Экскурсію вядзе Павел Каралёў
228 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 20:08:53 Арт Вандроўня pinned «Нагадваем, што заўтра пачынаецца цыкл онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі выяўленчага мастацтва "У пошуках перспектывы" з магістаркай мастацтвазнаўства Марыяй Каралёвай:

З гэтага цыклу вы даведаецеся, як ўзнікла перспектыва і чаму…»
17:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 20:07:44 Нагадваем, што заўтра пачынаецца цыкл онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі выяўленчага мастацтва "У пошуках перспектывы" з магістаркай мастацтвазнаўства Марыяй Каралёвай:



З гэтага цыклу вы даведаецеся, як ўзнікла перспектыва і чаму, так шанаваная старажытнымі грэкамі і рымлянамі, трапіла ў няміласць на далейшыя амаль тысячу гадоў, як адраджалася і квітнела на палотнах італьянцаў, і як ўвасаблялася ў творах беларускіх мастакоў.

У гэтым цыкле прапануем 4 zoom-лекцыі:
1. Станаўленне і заняпад перспектывы. Старажытны Егіпет, Грэцыя і Рым.
2. Адраджэнне перспектывы ў італьянцаў і пераасэнсаванне ў беларусаў.
3. Перспектыва паўсюль: у свеце і ў беларускім жывапісе.
4. Далоў перспектыву! Пераасэнсаванне ў жывапісе ХХ ст.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/KR9oMUVY4f5zQV8S8

Даты правядзення лекцыяў: 21.07, 28.07, 04.08, 11.08
311 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 21:34:14
Сябры, у панядзелак 19 ліпеня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча прысьвечаная перамозе пад Грунвальдам, якая адбылася 611 гадоў таму.

Удзел у сустрэчы возьме вядомы гісторык прафесар Алесь Краўцэвіч з Гародні.

Запіс праз гэтую гугл-форму:
https://forms.gle/K8ZZRSWcc9oc5Ln89
415 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 20:55:45 Арт Вандроўня pinned a photo
17:55
Адкрыць / каментаваць