Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 8 жніўня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфр | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 8 жніўня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе вам далучыцца да традыцыйнай вандроўкі на Зэльвеншчыну "Дарагая матуля Зямля", на зямлю Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі і нязломнай патрыёткі, ахвярнай хрысціянкі і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.

Маршрут вандроўкі: Менск - Зэльва - Ваўкавыск - Жлобаўцы (Длугапаль) - Рэпля - Гудзевічы (музей) - Воўпа - краснасельскі кар'ер і неалітычныя крамянёвыя шахты - Менск

Галоўным пунктам нашай вандроўкі стане мястэчка Зэльва, дзе мы наведаем Святатроіцкую царкву (1851 г.), якой у свой час апекавалася паэтка, дзе на падворку стаіць яе помнічак, а ў самой царкве акрамя памятнай шыльды створаны маленькі музейчык, прысвечаны Ларысе Геніюш.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/ka4ZxkKue8eVLUB48