Get Mystery Box with random crypto!

Cябры, на наступныя выходныя 14-15 жніўня Арт Вандроўня ізноў | Арт Вандроўня

Cябры, на наступныя выходныя 14-15 жніўня Арт Вандроўня ізноў прапаноўвае незвычайную 2-хдзённую вандроўку са сплавам на байдарках па Вяллі для пачаткоўцаў. Нашым вядоўцам, "казачнікам", інструктарам па байдарках ды гаспадаром на ўласнай аграсядзібе будзе найцікавейшы чалавек, краязнаўца і бард Алег Мізула.

Маршрут наступны: Менск - Жодзішкі - Дубок, Ашмянец ды іншыя цікавосткі (на байдарках, начаванне ў намётах на аграсядзібе "Вялес") - Нястанішкі - Дабраўляны - Вішнева (Смаргонскае) - Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/vydEd1U3M2byTJ1y6

Для ўдзелу ў вандроўцы ці зусім непатрэбны ці патрэбны мінімальны досвед паходу на байдарках. Спадар Алег - дасведчаны інструктар. Начаванне ў намётах (палатках) на тэрыторыі аграсядзібы, з абсталяваным душам ды прыбіральнямі. Будзе 5-6 месцаў для жанчынаў у самой аграсядзібе на ложках. Паходныя абеды, сняданак і вячэра, а таксама вечаровыя бардаўскія спевы! Хто даўно марыў пра байдарачны паход, але ўсё ніяк не мог вырашыцца - найлепшы шанец!