Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 15

2021-08-28 22:54:21
Спадарства, нагадваем, што ў гэту нядзелю 29 жніўня (а гэта ўжо заўтра) заключная куратарская экскурсія па выставе Нябёсная варта Беларусі ў памяшканні Мінскай духоўнай акадэміі (будынак на фота, адрас Кірыла і Мяфодзія 7/1). Гэта 1 хв. пешшу ад станцыі метро Няміга). Пачатак экскурсіі а 13й гадзіне.
Уваход вольны.
81 views19:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 12:25:55 Арт Вандроўня pinned a photo
09:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 11:51:38
Шаноўныя сябры! Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае Вас на захапляльны і пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў «Беларусь - terra incognita» ад найлепшых адмыслоўцаў.

Прапанаваны цыкл заняткаў уключае ў сябе 7 асноўных тэматычных сустрэчаў-лекцыяў:

14 верасня. Гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў як пачатку беларускай дзяржаўнасці з Сяргеем Тарасавым
21 верасня. Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі з Аляксандрам Краўцэвічам
28 верасня. Беларусь падчас Расійскай імперыі з Паўлам Каралёвым.
5 кастрычніка. Мова нашай краiны з Алесяй Літвіноўскай
12 кастрычніка. Цікавае краязнаўства з Паўлам Каралёвым
19 кастрычніка. Рэлігійныя асаблівасці ў Беларусі з Андрэем Гаранскім.
26 кастрычніка. Традыцыйная беларуская культура.

У межах цыклу таксама выязныя лекцыі, вандроўкі па Менску і Беларусі, майстар-класы.

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя па спасылцы (пазнака - ад Арт Вандроўні): https://blagotvoritel.by/ru/concert-2
Колькасць месцаў абмежаваная. Далучайцеся!
321 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 18:46:50 Арт Вандроўня pinned a photo
15:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 18:45:41
На гэтым тыдні маем адразу 3 пешаходныя вандроўкі па Менску, якія сабралі ў адзін спіс для зручнасці:

"Канструктывізм - мастацтва чыстай формы" - трэцяя заключная вандроўка з цыклу аўтарскіх архітэктурных пешаходных вандровак па Менску.
24 жніўня
18:45
Экскурсаводка Аляксандра Валодзіна
Запіс і больш падрабязная інфармацыя: https://forms.gle/G2XpreHZ8ZMXD6xR9
У межах вандроўкі - наведванне былой фабрыкі-кухні, а зараз арт-галерэі "Арт Фабрыка".

"Апякунка Менску" - да дня ўшанавання абраза Божай Маці "Менская".
25 жніўня
18:30
Экскурсаводка Таццяна Хамянкова
Запіс і больш падрабязная інфармацыя: https://forms.gle/TMqQuFdf1ac4Syx9A

"Прыгоды ў губернатарскім садзе"
26 жніўня
18:00
Экскурсавод Павел Каралёў
Запіс і больш падрабязная інфармацыя: https://forms.gle/rzqLLudHQMMu75ZCA
У межах вандроўкі - наведванне выставы "Я буду маліцца і сэрцам і думамі" ў музеі Янкі Купалы.
Адмысловыя госці - унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч ды іншыя сваякі Якуба Коласа.
505 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 22:45:25 Арт Вандроўня pinned a photo
19:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 22:44:59 Арт Вандроўня pinned a photo
19:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 22:44:18
Сябры, у сераду 25 жніўня напапэрадні дня ўшанавання абраза Божай Маці "Менская" запрашаем Вас на вандроўку "Апякунка Менску" з праваслаўнай экскурсаводкай Таццянай Хамянковай.

Падчас вандроўкі мы даведаемся шмат цікавостак пра абраз Божай Маці "Менская" і яго прыгоды:
- На вадзе з'яўлены ці на кані прывезены?
- Дзе ж больш 500 год зберагаўся і як ушаноўваўся?
- Гісторыя рэстаўрацыі галоўнай святыні Менску;
- Сувязь з гербам сталіцы;
- Іншыя ўшанаваныя абразы Меншчыны.

Вандроўка распачнецца ў 18-30 гадзіне. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/TMqQuFdf1ac4Syx9A
130 views19:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 16:54:17
Сябры, у суботу 28 жніўня Арт Вандроўня запрашае Вас на літаратурную вандроўку "Шляхамі маладой Беларусі" памяці беларускага паэта Алеся Дудура (Аляксандра Дайлідовіча). Аўтарка і вядоўца вандроўкі - вядомая даследчыца, настаўніца, пісьменніца Ганна Севярынец.

Маршрут вандроўкі: Менск - Петрыкаў - Навасёлкі - Таль - Блонь - Мар’іна Горка - Менск.

Выезд з Менску а 7-й, а вяртанне - прыкладна а 22-й. Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/x4c11TiKrEEZ8ZeL7

На гэтай вандроўцы, падчас якой мы паўторым шлях Алеся Дудара ад нараджэння да горада ягонай паэтычнай славы, будзе шмат магчымасцяў пагутарыць пра тое, як нараджалася і будавалася маладая краіна, апетая харызматычным пакаленнем расстралянай літаратуры. Мы паспрабуем паглядзець на гісторыю БССР новымі вачыма, вольнымі ад штампаў як савецкіх, так і найноўшых.

Будзе шмат прыгожых мясцінаў, пакручастых сюжэтаў, вершаў, постацяў і уражанняў. Нарэшце, пра кожную з вёсак знойдзецца верш...
216 views13:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 16:27:01 Арт Вандроўня pinned a photo
13:27
Адкрыць / каментаваць