Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 28 жніўня Арт Вандроўня запрашае Вас на літара | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 28 жніўня Арт Вандроўня запрашае Вас на літаратурную вандроўку "Шляхамі маладой Беларусі" памяці беларускага паэта Алеся Дудура (Аляксандра Дайлідовіча). Аўтарка і вядоўца вандроўкі - вядомая даследчыца, настаўніца, пісьменніца Ганна Севярынец.

Маршрут вандроўкі: Менск - Петрыкаў - Навасёлкі - Таль - Блонь - Мар’іна Горка - Менск.

Выезд з Менску а 7-й, а вяртанне - прыкладна а 22-й. Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/x4c11TiKrEEZ8ZeL7

На гэтай вандроўцы, падчас якой мы паўторым шлях Алеся Дудара ад нараджэння да горада ягонай паэтычнай славы, будзе шмат магчымасцяў пагутарыць пра тое, як нараджалася і будавалася маладая краіна, апетая харызматычным пакаленнем расстралянай літаратуры. Мы паспрабуем паглядзець на гісторыю БССР новымі вачыма, вольнымі ад штампаў як савецкіх, так і найноўшых.

Будзе шмат прыгожых мясцінаў, пакручастых сюжэтаў, вершаў, постацяў і уражанняў. Нарэшце, пра кожную з вёсак знойдзецца верш...