Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у сераду 25 жніўня напапэрадні дня ўшанавання абраза Бо | Арт Вандроўня

Сябры, у сераду 25 жніўня напапэрадні дня ўшанавання абраза Божай Маці "Менская" запрашаем Вас на вандроўку "Апякунка Менску" з праваслаўнай экскурсаводкай Таццянай Хамянковай.

Падчас вандроўкі мы даведаемся шмат цікавостак пра абраз Божай Маці "Менская" і яго прыгоды:
- На вадзе з'яўлены ці на кані прывезены?
- Дзе ж больш 500 год зберагаўся і як ушаноўваўся?
- Гісторыя рэстаўрацыі галоўнай святыні Менску;
- Сувязь з гербам сталіцы;
- Іншыя ўшанаваныя абразы Меншчыны.

Вандроўка распачнецца ў 18-30 гадзіне. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/TMqQuFdf1ac4Syx9A