Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2021-09-15 09:42:45
Сябры, у сераду 15 верасьня а 18-й гадзіне адбудзецца прэмьерны шпацыр па беларускіх адрасах Адэсы. Гэта першая спроба троху ўпарадкаваць і распавесьці некаторыя зьвесткі пра гістарычныя беларускія сувязі з гэтым цудоўным горадам, пра асобаў, зьвязаных з Беларусьсю, якія мелі дачыненьне і да Адэсы.
Збор у 17-45 па адрасе вул. Праабражэнская, 11 (на скрыжаваньні з вул. Елісавецінскай і зав. Маякоўскага). Шпацыр (пешаходная прагулка), падрыхтаваны беларускім вандроўніцкім клубам Арт Вандроўня, працягнецца каля 3 км і каля 2-2,5 гадзінаў па часе ды скончыцца сяброўскай бяседай у кавярні Unit (вул. Ціраспальская, 22). Шпацыр бескаштоўны, але ахвяраваньні вядоўцам напрыканцы вітаюцца.
268 views06:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 09:47:24 Арт Вандроўня pinned a photo
06:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 09:47:18
Сябры, у нядзелю 19 верасня па просьбах нашых вандроўнікаў Арт Вандроўня запрашае на вандроўку па адным з беларускіх нацыянальных нэкропаляў з гісторыкам, музэязнаўцам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Мы наведаем галоўны пасляваенны нэкропаль краіны Усходнія могілкі. Знойдзем магілы пахаваных там такіх выбітных асобаў, як Уладзімір Караткевіч, Стэфанія Станюта, Васіль Быкаў, Аркадзь Куляшоў, Заір Азгур, Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Міхась Ткачоў, ды хшматлікіх іншых. Даведаемся, чаму на могілках існуюць нібы асобныя габрэйскія могілкі. Пачуем пра цікавосткі раёна, побач з якім існуюць могілкі.

І вядома ж, пачуем вершы некаторых з класікаў беларускай літаратуры, якія пахаваныя на нэкропалі.

Пачатак вандроўкі ў 16-00. Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/NtA2n3cEGeWNwzf57
369 views06:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 12:13:34 Арт Вандроўня pinned a photo
09:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 09:45:30
Сябры, у суботу 25 верасня запрашаем Вас на адну з традыцыйных вандровак Арт Вандроўні, прысвечаную дню народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага. У гэты дзень у Залессі, колішняй сядзібе сусветна вядомага кампазітара адбудзецца святочная праграма "Вяртанне паўночных Афінаў", дзе спаміж іншага пройдзе канцэрт нашых сябровак музыказнаўцы-агінтазнаўцы Святлены Немагай і спявачкі Беларускай філармоніі Тамары Рэмез. А па дарозе прапануем Вам класічнае падарожжа шляхам старадаўніх замкаў ад гісторыка, музейшчыка, экскрусавода Паўла Каралёва.

Маршрут: Менск – Гальшаны – Баруны – Крэва – Наваспаск – Залессе – Менск.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/JpQiXYMtghywbuVR7

Нагадаем для тых, хто неаднойчы бываў у Крэве ды Гальшанах, апошнім часам там актыўна ідуць працы па кансервацыі ды рэканструкцыі, а ў Гальшанах у адзінай ацалелай вежы нядаўна адчынілася музейная экспазіцыя. Дарэчы, падчас падарожжа мы ўзбярэмся на дзве гары: старое Гальшанскае гарадзішча і слынную Юраву гару ...
264 viewsedited  06:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 00:12:32
Шаноўнае спадарства, запрашаем вас у аўторак 31.08 на экскурсію "Мінскі Манмартр" з экскурсаводам Аксанай Манкевіч

Дзе ўзяць натхненне ў складанай і імклівай плыні часу? Можна пашукаць яго ў Мінскім Манмартры.

У апошні дзень лета, ідзем збіраць Ракаўскія эцюды. Справа ў тым, што яшчэ ў пачатку 80-х мінулага стагоддзя - тут паўсюль былі творчыя майстэрні. Таму Ракаўскае прадмесце мела ўсе шансы стаць сапраўдным Мінскім Манмартрам.

Падчас экскурсіі, вы даведаецеся:
Што такое Стары Менск - Ракаўскае прадмесце
Як звязаны "беларускі строй" з Чэбурашкам і амерыканскімі мафіозі
Пра мастакоў мінскага Манмартра
І пра сучасную творчасць Ракаўскага
На арт-дэсерт - зазірнем у майстэрню мастачкі Анастасіі Псеўкінай
Пасля экскурсіі, кожны атрымае творчае натхненне і добры настрой


Пачатак 18:30
Экскурсія праводзіцца за ахвяраванні, вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам

Запіс на вандроўку па спасылцы: https://forms.gle/efdc4uinxb4zEuPc9

Да сустрэчы!
64 views21:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 15:25:44 Арт Вандроўня pinned a photo
12:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-29 21:26:34
Сябры, у сераду 1 верасня Арт Вандроўня запрашае на вечаровую пешаходную вандроўку да Дня ведаў "Штукарствы менскіх шкаляроў" з гісторыкам, музеязнаўцам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў 18-30. Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/FSZoJNGXKhnhxdUg9

Вы даведаецеся:
- чым адрозніваліся школы Менска ў розны час (сотні год таму і цяпер);
- якія пакаранні былі самыя прыкрыя для беларускіх гімназістаў 150 год таму;
- дзе была самая "модная" школа для дзяцей беларускіх дзеячоў;
- якія выхадцы з беларускіх школаў праславіліся па ўсім свеце (ад Байкала і Якутыі да Лацінскай Амерыкі);
- што азначае гістарычная назва вуліцаў "школьная" (зусім не тое, пра што Вы думаеце).

Падчас экскурсіі Вы таксама пачуеце пра самыя адметныя навучальныя ўстановы нашай сталіцы ў гісторыі, і вядома ж, дазнаецеся пра самыя розныя забаўкі менскіх шкаляроў ды вясёлыя моманты навучальнага працэсу ў Менску рознага часу.
151 viewsedited  18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 22:57:10
Спадарства, нагадваем, што ў гэту нядзелю 29 жніўня (а гэта ўжо заўтра) заключная куратарская экскурсія па выставе Нябёсная варта Беларусі ў памяшканні Мінскай духоўнай акадэміі (будынак на фота, адрас Кірыла і Мяфодзія 7/1). Гэта 1 хв. пешшу ад станцыі метро Няміга). Пачатак экскурсіі а 13й гадзіне.
Уваход вольны.
28 views19:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 22:55:14
Сябры, у панядзелак 30 жніўня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу "Беларусь мая сьнілася мне..." зь Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча будзе прысьвечаная 85-цігодзьдзю выбітнага беларускага паэта, грамадзкага і палітычнага дзеяча Генадзя Бураўкіна, якое прыпадае на сёньня, 28-е жніўня.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00! Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/C7nB1kCyDQ8S8fLw6
104 views19:55
Адкрыць / каментаваць