Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-07-08 14:58:18
У пятніцу 8 ліпеня а 19:00 запрашаем адпачыць у Парку Горкага, падчас шпацыру з Вольгай Абразцовай.

Часцей за ўсё гіды Набліжэння расказваюць пра тыя раёны, з якімі ў іх ёсць асабістыя ўспаміны і эмацыянальныя сувязі. Дзяды, бабулі і бацькі Вольгі жылі побач з Паркам Горкага, таму расповеды будуць ілюстраваныя фотаздымкамі з сямейных альбомаў.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся:
- як бавілі вольны час менчукі;
- дзе назіраюць за зоркамі;
- дзе танчылі пад дуду;
- дзе запускалі паветраны шар;
- дзе каталіся на роварах і каньках;
і шмат чаго яшчэ.

Сустракаемся ля цэнтральнай брамы парка Горкага (вул. Фрунзе 2/9)

Апранайцеся згодна з надвор’ем, бярыце з сабой ваду, парасоны і добры настрой.

Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы! З падтрымкай, Набліжэнне
154 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 14:58:15
Сёння спаўняецца 140 год нашаму класіку і прароку Янку Купалу (Івану Дамінікавічу Луцэвічу). З гэтай нагоды наш цудоўны экскурсавод, гісторык, музейшчык Павал Каралёў - навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы ў Менску - сёння ўвечары праводзіць ажно 2 экскурсіі! Далучайцеся!
330 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 14:45:30 Арт Вандроўня pinned a photo
11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 14:45:12
У гэты чацер (7 ліпеня) ў музеі Янкі Купалы вяду дзве куратарскія экскурсіі.
18.00 Пра гумар "Купала і Колас. Досціпы ад класікаў". Запрошаны госць Марыя Міцкевіч - унучка Якуба Коласа.

19.30 пра загадку гібелі Янкі Купалы "Не забудзе цябе край".

Уваходны квіток на першую выставу каштуе 3 рублі, на другую 6 рублёў.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +37529 316-04-08 або па гарадскім нумары 3955766
Колькасць месцаў абмежаваная

Вы даведаецеся:
Як Купалу і Коласа парадыравала моладзь і што з гэтага выйшла;
чаму Колас хацеў узначаліць "грыбное міністэрства";
чаму на адной з цэнтральных сценаў выставы хамут;
Дазнаецеся пра запамінальнае першае знаёмства Купалы і Коласа;
і навошта будавала "віленскія барыкады" ад Купалы Канстанцыя Буйло.

На выставе пра гібель Купалы, Вы пачуеце ўсе версіі таго здарэння, успаміны сяброў Купалы. Таксама Вы ўбачыце рарытэты з той самай гасцініцы, дзе абарвалося жыццё паэта.

Адрас музея: вул. Купалы, 4. Музей Янкі Купалы.
Чакаем Вас
251 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 19:49:21
Сябры, у суботу 9 ліпеня Арт Вандроўня працягвае серыю вандровак-даследванняў глыбіннай душы Беларусі з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай. Гэтым разам мы прапануем выправіцца на Случчыну ды Любаншчыну.

Разыначкай нашага падарожжа будзе свята традыцыйнай народнай стравы “У Пласток на квасок”. Гаспадарыць на свяце збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Сяргей Выскварка.

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск - Замосце - Слуцк - Смольгава - Любань - Пласток - Менск

Запіс на вандроўку ды іншая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ScHMpd25iCN9FKxj6

Як адчуць жывую традыцыю беларускай вёскі? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі? Выправіцца на свята-фэст традыцыйнай народнай стравы гэтай вёскі “У Пласток на квасок”, які штогод арганізоўваюць самі мясцовыя жыхары.

Акрамя фэсту ды экскурсіі мы зробім яскравыя фота з Салігорскімі тэрыконамі і Любанскімі крэйдавымі кар’ерамі.
1.0K views16:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 15:11:58
Шаноўнае спадарства, прапануем анонс на наступны тыдзень 4 - 10 ліпеня. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

04.07, панядзелак
19:00 "Араны, Серабранскія Млыны, Сакалянка" з Ігарам Хмарам
Змаганне за жыццё ўтульнага квартала на маляўнічым узбярэжжы Свіслачы
вул. Маякоўскага, 11 (каля «Белінвестбанка»)
~2 г.

05.07, аўторак
19:00 "Шпацыр па пасёлку 10 цагельні" з Наталляй Голубевай
прыпынак ДС Сярова
~ 2 г.

08.07, пятніца
19:00 "Парк Горкага" з Вольгай Абразцовай
Цэнтральная брама ў парк з боку пл.Перамогі
~ 2 г.

10.07, нядзеля
14:00 "Чароўны Лагойск" з Надзеяй Сіваевай
Лагойск, Савецкая, 13 (прыпынак РДК)
~ 2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваіх жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс не вядзецца, проста прыходзьце.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
409 views12:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 05:34:54 Арт Вандроўня pinned a photo
02:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 05:18:16
Сябры, у панядзелак 4 ліпеня прапануем вам разам наведаць літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, дзе ў 18.30 адбудзецца куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі "50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа".

Аб рэдкіх фотапартрэтах класіка распавядзе куратарка праекту, галоўная захавальніца фондаў музея, праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.

Таксама будзе прысутнічаць унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, шматгадовая даследчыца жыцця і творчасці сваіх знакамітых дзядоў Марыя Міцкевіч.

Уваходны квіток на выставу - 3 рублі. Рэгістрацыя на экскурсію праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/3smhgME5YkCfWt2o9

Музей Якуба Коласа ў Менску знаходзіцца па адрасе вул. Акадэмічная, 5.

Сардэчна запрашаем!
581 viewsedited  02:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 16:52:10
Запрашаем у пятніцу 1 ліпеня а 19:00 знайсці “Мастацтва ў горадзе” з Марыяй Пастуховай

"Пані выконвае ролю кабачка". Такое меркаванне мастака Осіпава аб Невядомай са знакамітага нацюрморта Хруцкага.
А як вы лічыце? Згодныя? Цяжка адказаць?
Тады мы запрашаем на пошукі адказаў!

Мы даведаемся:
⁃ Як выяўляецца паблік-арт у самым нечаканым месцы ў Менску. Там, дзе, здаецца, акрамя ампіру нічога няма.
⁃ Якія мастакі выявілі свой талент у Менску і затым паказалі яго ўсяму свету.
⁃ Навучымся заўважаць дэталі і знаходзіць цікавае.
⁃ Нас чакаюць пошукі і адкрыцці, цікавыя гісторыі і роздумы.

Сустракаемся а 19:00 каля Мастацкага музея (вул. Леніна, 20)
Працягласць ~2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
426 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 11:46:23
Купала. 12 адкрыццяў.
У бліжэйшы чацвер у 18:30 сустракаемся ў Купалавым доме ў рамках праекта "Купала. 12 адкрыццяў"
Сустрэчу правядзе вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Павел Каралёў
80 гадоў таму не стала Янкі Купалы, але таямніца яго смерці дагэтуль не раскрыта. Павел Каралёў распавядзе пра той загадкавы вечар, прадставіць малавядомыя факты, успаміны сучаснікаў
Кошт квіткоў:
6,00 - дарослыя
4,50 - студэнты
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 316-04-08
Колькасць месцаў абмежаваная
460 views08:46
Адкрыць / каментаваць