Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-11-17 18:46:59 Арт Вандроўня pinned a photo
15:46
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 18:44:40
У гэтую пятніцу 19 лістапада запрашаем вас на "Шпацыр па Магазіннай" з Таццянай Даўгач.

Не бачылі такой назвы ў Менску? А сучасная вуліца Кірава мае досыць насычаную і драматычную гісторыю. Спачатку праз яе пралягалі гарадскія ўмацаванні, потым яна з’яўлялася лагістычным цэнтрам усяго губернскага Мінску, а пасля нават мела няўдалую спробу стаць праспектам!

Сустракаемся ў пятніцу 19 лістапада а 19:00 каля галоўнага ўваходу на чыгуначны вакзал.

Запіс па спасылцы: https://clck.ru/YqiJZ Пазначайце, што даведаліся з Арт Вандроўні.

Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Далучайцеся і запрашайце сяброў!
541 views15:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 18:20:58
Сёння 3-я онлайн-zoom лекцыя "Хрысціянства на нашых землях за часамі Расейскай імперыі" цыкла онлайн zoom-лекцыяў “"З гісторыі хрысціянства ў Беларусі” з гісторыкам, музеязнаўцам, экскурсаводам Паўлам Каралёвым. Далучайцеся: https://forms.gle/UfW8TUdKanGobvPG7 Папярэднія лекцыі ўдзельнікі маюць магчымасьць паглядзець у запісу.
328 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 15:35:50
Сябры, вы заўважылі, што з узмацненнем 4-й жорстакай хвалі каранавіруса вандроўніцкі клуб Арт Вандроўня ізноў прыпыніў усе вандроўкі. На жаль, пандэмічная сітуацыя ў краіне ўсё яшчэ складаная, але хваля паціху сыходзіць, шмат хто прывіўся ці нядаўна перахварэў і ўсё ж жадае ўдзельнічаць у вандроўках. Таму вырашылі правесці чарговае персанальнае апытанне. Тым, хто адкажа на пытанні станоўча, калі такіх будзе дастаткова, персанальна дашлем варыянты праграмаў на снежнань: https://forms.gle/sXSKVg7Ux7ixCzJT8
430 views12:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 16:32:06
Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на аўтарскі цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва "З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях" з 10-га - па 20-е стагоддзе, які пазнаёміць з самымі важнымі вехамі з гісторыі хрысціянства Беларусі, помнікамі і асаблівасцямі розных канфесіяў.

У гэтых лекцыях будзе зроблены агляд многіх помнікаў гісторыі і культуры беларускага хрысціянства, асаблівасцяў розных канфесіяў, будзе прадстаўленая вялікая колькасць рэдкіх, архіўных здымкаў. Вас чакаюць віктарыны, цікавыя пытанні і заданні напрыканцы кожнага занятку.

Даты правядзення лекцыяў: 3.11, 10.11, 17.11, 24.11 Час: з 20.00 да 22.00. Для ўдзельнікаў курсу, якія не змогуць глядзець лекцыі онлайн, будуць дасягальныя запісы лекцыяў.

Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/d6XksayGgLcPbhit7
318 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 10:57:15
Сябры, у пятніцу 29 кастрычніка запрашаем вас на начную сьпеўную-zoom сустрэчу з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча прысьвечаная ночы расстралянай беларускай культуры. 84 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Таму сустрэча абудзецца менавіта ўначы.

Удзел у сустрэчы возьме настаўніца, пісьменьніца, дасьледчыца (не)расстралянай паэзіі 20-30 гадоў мінулага стагодзьдзя Ганна Севярынец.

Пачатак мерапрыемства ў 23-00!

Запіс праз гэтую гугл-форму:
https://forms.gle/Ucu4xo9kDL7TQ7cT9
96 views07:57
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 18:39:03
Сябры, запрашаем вас на бясплатныя вандроўкі "Курапаты - беларуская Галгофа" ў знакавае месца найноўшай беларускай гісторыі ўрочышча Курапаты, вядомае ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. Экскурсіі будуць прысьвечаныя дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, які адзначаецца беларускай грамадзкасьцю 29 кастрычніка. 84 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Для ўдзелу просім зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме: https://forms.gle/zPSSCYSmsFCm6A3p8 Тады мы зьвяжамся з вамі наконт дакладнай даты і месца сустрэчы.

Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці як аб'ект міжнароднага значэньня. Сама назва “Курапаты” лічыцца ў шырокіх колах грамадскасьці сінонімам сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
406 views15:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 21:08:21 Арт Вандроўня pinned a photo
18:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 17:54:17
Пакуль спрыяе надвор'е ў пятніцу 1 кастрычніка запрашаем на экскурсію "Менскі Манмартр" з экскурсаводкай Аксанай Манкевіч.

Дзе ўзяць натхненне ў складанай і імклівай плыні часу? Можна пашукаць яго ў Менскім Манмартры.

Хадзем збіраць Ракаўскія эцюды. Справа ў тым, што яшчэ ў пачатку 80-х мінулага стагоддзя - тут паўсюль былі творчыя майстэрні. Таму Ракаўскае прадмесце мела ўсе шансы стаць сапраўдным Мінскім Манмартрам.

Падчас экскурсіі, вы даведаецеся:
Што такое Стары Менск - Ракаўскае прадмесце
Як звязаны "беларускі строй" з Чэбурашкам і амерыканскімі мафіозі
Пра мастакоў мінскага Манмартра
І пра сучасную творчасць Ракаўскага
На арт-дэсерт - зазірнем у майстэрню мастачкі Анастасіі Псеўкінай
Пасля экскурсіі, кожны атрымае творчае натхненне і добры настрой

Сутракаемся а 19:00 каля брамы Петрапаўлаўскай царквы. Запіс праз гугл-форму:
https://docs.google.com/forms/d/1Z6kiujfycUDuSvfAj1JZhLE5N5FgXevTqAXFcgbczIo/viewform

Экскурсія праводзіцца за ахвяраванні.
304 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 17:40:32
Сябры, у суботу 2 кастрычніка Арт Вандроўня працягвае экскурсіі па нацыянальных некропалях і запрашае на вандроўку па Вайсковых могілках з гісторыкам, музэязнаўцам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў 16-30. Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Q5xVxDWoBsNkdQub8

Вайсковыя могілкі — адзін з найстарэйшых некропаляў Менску з тых, што захаваліся. У міжваенны час яны сталі нацыянальным некропалем.

Яны з'явіліся яшчэ ў 1840-х гадах. У 1898 годзе на могілках была пабудаваная мураваная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага як помнік вайскоўцам, загінулым ў расейска-турэцкай вайне 1877–1878 гадоў.

У савецкі міжваенны час могілкі сталі месцам пахавання выбітных дзяржаўных дзеячоў, вайскоўцаў, навукоўцаў, творцаў, медыкаў, актораў ды інш. Гэта месца апошняга спачыну Янкі Купалы і Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Паўлюка Труса, Валянціна Таўлая ды шматлікіх іншых, пра каго вы даведаецеся на вандроўцы.
306 viewsedited  14:40
Адкрыць / каментаваць