Get Mystery Box with random crypto!

Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на аўтарскі цыкл онлайн zoom | Арт Вандроўня

Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на аўтарскі цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва "З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях" з 10-га - па 20-е стагоддзе, які пазнаёміць з самымі важнымі вехамі з гісторыі хрысціянства Беларусі, помнікамі і асаблівасцямі розных канфесіяў.

У гэтых лекцыях будзе зроблены агляд многіх помнікаў гісторыі і культуры беларускага хрысціянства, асаблівасцяў розных канфесіяў, будзе прадстаўленая вялікая колькасць рэдкіх, архіўных здымкаў. Вас чакаюць віктарыны, цікавыя пытанні і заданні напрыканцы кожнага занятку.

Даты правядзення лекцыяў: 3.11, 10.11, 17.11, 24.11 Час: з 20.00 да 22.00. Для ўдзельнікаў курсу, якія не змогуць глядзець лекцыі онлайн, будуць дасягальныя запісы лекцыяў.

Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/d6XksayGgLcPbhit7