Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, запрашаем вас на бясплатныя вандроўкі 'Курапаты - белар | Арт Вандроўня

Сябры, запрашаем вас на бясплатныя вандроўкі "Курапаты - беларуская Галгофа" ў знакавае месца найноўшай беларускай гісторыі ўрочышча Курапаты, вядомае ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. Экскурсіі будуць прысьвечаныя дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, які адзначаецца беларускай грамадзкасьцю 29 кастрычніка. 84 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Для ўдзелу просім зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме: https://forms.gle/zPSSCYSmsFCm6A3p8 Тады мы зьвяжамся з вамі наконт дакладнай даты і месца сустрэчы.

Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці як аб'ект міжнароднага значэньня. Сама назва “Курапаты” лічыцца ў шырокіх колах грамадскасьці сінонімам сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.