Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 18

2021-07-13 20:54:39
Сябры, у суботу 24 ліпеня Арт Вандроўня прапануе выбрацца ў самую жаданую зараз вандроўку - на Блакітныя азёры, вядома з магчымасцю пакупацца. Але безумоўна, аднымі азёрамі мы не абмяжуемся, а па дарозе паглядзім некалькі цікавых храмаў ды іншых архітэктурна-гістарычны аб'ектаў. Вядоўца - гісторык, музейшчык, экскурсавод - Павал Каралёў.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/nVLYCkXF5HuNfoiA9

Блакітныя азёры (Балдуцкая група азёраў) - унікальны ўзгорыста-азёрны комплекс на захадзе Беларускага Паазер'я у басейне ракі Страча, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Блакітныя азёры", што месціцца на мяжы 3-х абласцей - Менскай, Віцебскай і Гарадзенскай.

А ў наваколлі Блакітных азёраў і па дарозе да іх можна пабачыць і наведаць шмат цікавых касцёлаў, цэркваў ды рэшткаў шляхецкіх сядзібаў.

Маршрут вандроўкі: Менск – Княгінін – Шэметава – Засвір – Свір – Камарова – Блакітныя Азёры (экасцежка 2,5 км у адзін бок з адпачынкам на азёрах) – Менск
541 viewsedited  17:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:06:13 Арт Вандроўня pinned a photo
09:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:05:17 Арт Вандроўня pinned a photo
09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 12:05:05 Арт Вандроўня pinned a photo
09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 11:52:13
Сябры, на суботу 10 ліпеня вызвалілася пару месцаў на вандроўку па Палессі. Вядоўцы вандроўкі - гісторык, музейшчык, экскурсавод Павал Каралёў і пачынаючая экскурсаводка Вольга Абразцова.

Загадкавае, чароўнае, маляўнічае Палессе - найпапулярнейшы напрамак 2021 года.

У сувязі з адменай прэзэнтацыі кнігі архівісткі Вольгі Івановай у Ліплянах, наш маршрут троху мяняецца, але ад гэтага ён становіцца цікавейшым.

Абноўлены маршрут вандроўкі: Менск - Мікашэвічы - Тураў - Давыд-Гарадок - Альпень - Менск

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/aj2rJDShd4zSmuAq8

У падарожжы чакае шмат цікавостак. Мы пабачым на свае вочы:

- неймаверныя тэхнагенныя пейзажы самага вялікага ў Цэнтральнай Еўропе кар'ера па здабычы будаўнічага каменя;
- найпрыгажэйшыя прыпяцкія краявіды;
- найстарэйшы горад дрыгавічоў - Тураў;
- таямнічыя каменныя крыжы, якія растуць;
- драўляныя цэрквы Палесся, намінаваныя на ўнясенне ў спіс
культурнай спадчыны UNESCO;
- музей "Пінскай шляхты" ў вёсцы Альпень
573 viewsedited  08:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 23:06:06
Сябры, маюцца 4 месцы на заўтра, пятніцу 9 лпеня на паўтор шыкоўнай куратарскай экскурсіі Аляксандра Зіменкі ў галерэі "Арт-Беларусь" па экспазіцыі знакамітай вернутай карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк".

UPD Набралася!

Пачатак экскурсіі ў 17-00. Збор перад уваходам у 16-50! Рэгістрацыя на экскурсію па выставе - праз гугл-форму: https://forms.gle/HGAA9C9KvumNRJmo9

З канца чэрвеня галерэя "Арт-Беларусь" ізноў прапануе паглядзець на сваю адноўленую класічную экспазіцыю з арыгінальнымі працамі Суціна, Шагала і Цадкіна, а таксама зноў прэзентуе навінкі - унікальныя работы «УНОВИС». У тым ліку, у галерэю "Арт-Беларусь" вярнулася знакамітая "Ева" Хаіма Суціна - самы дорага ацэнены твор выяўленчага мастацтва ў Беларусі, які зь мінулага году стаў мэмам і сымбалем.

Сярод навінак - шэсць унікальных працаў Яўгеніі Магар, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.
413 viewsedited  20:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 18:26:02
Сябры, з Купаллем! У нядзелю 11 ліпеня Арт Вандроўня хоча запрасіць вас на вандроўку па ліпенскай купальскай Лошыцы з наведваннем музея «Лошыцкая сядзіба», дзе ў гэты ў гэты час адбываюцца купальскія музычныя праграмы знакамітага этнамузыкі Івана Кірчука. Вядоўца экскурсіі - Павал Каралёў.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - у гугл-форме: https://forms.gle/ai5UTMUrfgDAfXjt7

У самой Лошыцкай сядзібе ў межах праекта «Этналабараторыя «Скарбонка памяці» прагучыць музычная праграма «Русалкі-купалкі».

У выкананні этнографа і фалькларыста Івана Кірчука, заснавальніка этна-трыа «Троіца», прагучаць песні з купальскіх абрадаў. Вы пачуеце беларускія народныя інструменты: акарыну, дуду, жалейку, гуслі, смык, ліру, пазнаёміцеся з магіяй самага таямнічага свята гадавога цыклу і даведаецеся аб традыцыях святкавання Купалля.

Пачатак вандроўкі ў 11-00 , экскурсія па сядзібе - у 13-00, а музычная праграма - у 14-30. Паміж экскурсіямі і канцэртам вы зможаце таксама ў сядзібе і флігеле наведаць 3 выставы.
805 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 17:31:55
Сябры, у нядзелю 18 ліпеня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе Вам далучыцца да вандроўкі "У Бярэзінскі біясферны запаведнік". Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.

Маршрут вандроўкі: Менск - Жардзяжжа - Бягомль - Бабцы - Бярэзінскі біясферны запаведнік - Лепель - Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/qJQ3fuo9mQkYxGRk7

Сярод іншых цікавостак мы наведаем каля вёсачкі Бабцы месца, дзе зберагліся больш за 20 унікальных каменных крыжоў. Некаторыя з іх большыя за чалавечы рост. Месца таямнічае і прыгожае.

Галоўная мэта нашай вандроўкі - Бярэзінскі Біясферны запаведнік. Мы пройдземся мясцовай экасцежкай, наведаем лясны заапарк і па жаданні, музей прыроды.

У Лепелі мы ўбачым касцёл святога Казіміра 19 стагоддзя. Падыйдзем да помніка Льву Сапегу, якому у 16 ст. належылі вакольныя землі. Пафрткаемся са знакамітым лепельскім цмокам, даведаемся пра яго гісторыю, а таксама зможам даць нырца ў лепельскае возера.
477 views14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:41:59
Запрашаем на цыкл онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі выяўленчага мастацтва "У пошуках перспектывы", з якога вы даведаецеся, як ўзнікла перспектыва і чаму, так шанаваная старажытнымі грэкамі і рымлянамі, трапіла ў няміласць на далейшыя амаль тысячу гадоў, як адраджалася і квітнела на палотнах італьянцаў, і як ўвасаблялася ў творах беларускіх мастакоў.

У гэтым цыкле прапануем 4 zoom-лекцыі:
1. Станаўленне і заняпад перспектывы. Старажытны Егіпет, Грэцыя і Рым.
2. Адраджэнне перспектывы ў італьянцаў і пераасэнсаванне ў беларусаў.
3. Перспектыва паўсюль: у свеце і ў беларускім жывапісе.
4. Далоў перспектыву! Пераасэнсаванне ў жывапісе ХХ ст.

Лектарка: мастачка, магістарка мастацтвазнаўства Марыя Каралёва.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/KR9oMUVY4f5zQV8S8

Даты правядзення лекцыяў: 21.07, 28.07, 04.08, 11.08
353 views09:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 16:57:58
Сябры, у суботу 10 ліпеня Арт Вандроўня прапануе Вам у добрай кампаніі выбрацца ў вандроўку на Палессе. Нагода - прэзэнтацыя кнігі пра адну з вёсак Лельчыцкага раёна Ліпляны. Вядоўцы вандроўкі - Павал Каралёў і Вольга Абразцова.

Загадкавае, чароўнае, маляўнічае Палессе - найпапулярнейшы напрамак 2021 года. І мы выпраўляемся ў палескую вёсачку Ліпляны на прэзентацыю кнігі архівісткі Вольгі Івановай "Ліпляны. Біяграфія і штодзеннасць беларускай вёскі".

Маршрут вандроўкі: Менск - Мікашэвічы - Тураў - Ліпляны - Менск.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/JhVfGgQz5CRAtsJ78

Нас чакаюць:
- Сустрэчы з вядомым падарожнікам-"дылетантам" Юрыем Жыгамонтам і легендай фольк-року Алегам Хаменкам
- Спевы і скокі ад гуртоў "Стажары" і "Вяснянка"
- Найсмачнейшыя палескія пачастункі.

А ў дарозе мы пабачым:
- Неймаверныя тэхнагенныя пейзажы.
- Самыя прыгожыя прыпяцкія краявіды з Жыткавіцкага маста.
- Найстарэйшы горад дрыгавічоў - Тураў.

Палессе чакае!
504 viewsedited  13:57
Адкрыць / каментаваць