Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 2 кастрычніка Арт Вандроўня працягвае экскурсі | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 2 кастрычніка Арт Вандроўня працягвае экскурсіі па нацыянальных некропалях і запрашае на вандроўку па Вайсковых могілках з гісторыкам, музэязнаўцам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў 16-30. Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Q5xVxDWoBsNkdQub8

Вайсковыя могілкі — адзін з найстарэйшых некропаляў Менску з тых, што захаваліся. У міжваенны час яны сталі нацыянальным некропалем.

Яны з'явіліся яшчэ ў 1840-х гадах. У 1898 годзе на могілках была пабудаваная мураваная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага як помнік вайскоўцам, загінулым ў расейска-турэцкай вайне 1877–1878 гадоў.

У савецкі міжваенны час могілкі сталі месцам пахавання выбітных дзяржаўных дзеячоў, вайскоўцаў, навукоўцаў, творцаў, медыкаў, актораў ды інш. Гэта месца апошняга спачыну Янкі Купалы і Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Паўлюка Труса, Валянціна Таўлая ды шматлікіх іншых, пра каго вы даведаецеся на вандроўцы.