Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль спрыяе надвор'е ў пятніцу 1 кастрычніка запрашаем на эк | Арт Вандроўня

Пакуль спрыяе надвор'е ў пятніцу 1 кастрычніка запрашаем на экскурсію "Менскі Манмартр" з экскурсаводкай Аксанай Манкевіч.

Дзе ўзяць натхненне ў складанай і імклівай плыні часу? Можна пашукаць яго ў Менскім Манмартры.

Хадзем збіраць Ракаўскія эцюды. Справа ў тым, што яшчэ ў пачатку 80-х мінулага стагоддзя - тут паўсюль былі творчыя майстэрні. Таму Ракаўскае прадмесце мела ўсе шансы стаць сапраўдным Мінскім Манмартрам.

Падчас экскурсіі, вы даведаецеся:
Што такое Стары Менск - Ракаўскае прадмесце
Як звязаны "беларускі строй" з Чэбурашкам і амерыканскімі мафіозі
Пра мастакоў мінскага Манмартра
І пра сучасную творчасць Ракаўскага
На арт-дэсерт - зазірнем у майстэрню мастачкі Анастасіі Псеўкінай
Пасля экскурсіі, кожны атрымае творчае натхненне і добры настрой

Сутракаемся а 19:00 каля брамы Петрапаўлаўскай царквы. Запіс праз гугл-форму:
https://docs.google.com/forms/d/1Z6kiujfycUDuSvfAj1JZhLE5N5FgXevTqAXFcgbczIo/viewform

Экскурсія праводзіцца за ахвяраванні.