Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2021-12-31 00:37:54
Дзве гродзенскія ваданапорныя вежы знаходзяцца на ўскраіне гістарычнага цэнтра горада. Першую пабудавалі ў 1890 годзе, другую не раней за 1915 год. У народзе вежы звычайна называюць Кася і Бася. Паходжанне гэтых назваў застаецца мясцовай таямніцай.

Але па адной з версій, да Другой сусветнай вайны ў адной з вежаў працавала бухгалтарка - Кася, а ў другой загадчыца гаспадаркі - Бася.

Якая з вежаў “Кася”, а якая “Бася”, таксама застаецца таямніцай.
291 views21:37
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 11:32:40
Сябры, у нядзелю 9 студзеня 2022 года мы паўтараем найцікавейшую выязную вандроўку ў старажытны Полацк - пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі - разам з археолагам, гісторыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым. Гэтым разам па шматлікіх просьбах мы сумясцім яе з цудоўным арганна-вакальным канцэртам у Полацкай Сафіі.

Запіс і дадатковая інфармацыя - у гугл-форме: https://forms.gle/5CVbeQAAUmpzHuqQA

Са спадаром Сяргеем мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр з старадаўняй Спаса-Перамяненскай царквой, якая захавалася з 12 стагоддзя з часоў яе заснавальніцы, дзе пабачым тагачасныя старажытныя фрэскі. Не зможам прамінуць і легендарны полацкі Сафійскі Сабор, дзе Сяргей Тарасаў сам правядзе нам найцікавейшую экскурсію.

Таксама мы прапануем разам наведаць Полацкі ўніверсітэт, дзе ў будынку былога езуіцкага калегіюма - некалькі гадоў таму наноў стварылі Механічную галаву - колішняе тварэнне рук выкладчыка калегіюма вучонага езуіта 18 ст. Габрыэля Грубера.
227 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 18:38:19 Да сустрэчы заўтра на канцэрце!

211 views15:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 18:33:33
Усіх, хто сёньня сьвяткуе, зь першым Раством! Хрыстос Нарадзіўся! Славім Яго!
214 viewsedited  15:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 12:49:01 Арт Вандроўня pinned a photo
09:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 13:23:16
Сябры, у нядзелю 2 студзеня Арт Вандроўня прапануе Вам пачаць Новы Год з атмасфернай вандроўкі ў навагоднюю Гародню з гісторыкам, музейшчыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Здаўна Гародню называюць "каралеўскім горадам". З гэтым месцам звязаны імёны князя Вітаўта і Стэфана Баторыя, Напалеона Орды і Святога Казіміра. Гэта адзін з нямногіх гарадоў які захаваў свой каларыт, старую забудову.

У лістападзе пасля спрэчнай рэстаўрацыі у Гародні адкрыўся наноў музей у Старым Замку, прапануем разам пабачыць яго на свае вочы.

А напрыканцы мы завітаем у госці да гарадзенскага краязнаўца Ігара Лапехі, які стварыў Grodno Mini - нясумны музей гісторыі архітэктуры Гародні. Зараз у музеі адкрытая экспазіцы «Брамы Гарадзенскія» — створаны ўласнаручна макет гістарычнага цэнтра гораду, і наведнікам прапануецца захапляльны 20-хвілінны светла-музычны пэрфоманс па матывах падзеяў з гісторыі Гародні.

Таксама будзе вольны час на шпацыр і кавярн.

Запіс і дадатковая інфармацыя тут: https://forms.gle/MDet2VFr3w1ZFPh26
481 viewsedited  10:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 18:32:11
Містэрыя хутка распачнецца - падыходзьце!
49 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 13:51:25 Арт Вандроўня pinned a photo
10:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 13:58:08
Сябры, заўтра, у сераду 22 сьнежня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу "Ціхая ноч... ад Дубліна да Дрысьвятаў" з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча прысьвечаная перакладам сусьветнавядомых калядак розных народаў на беларускую мову і сьпеўным праектам, якія выковаюць іх.

Пачатак у 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/4qnbxRXy8hZbkXGn6

Гасьцямі ў заўтрашняй сустрэчы будзе дуэт вядомага гусьляра Алеся Чумакова і сьпявачкі Тацьцяны Ячнай, які ўтварыўся 3 гады таму акурат на Каляды і выконвае найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) па-беларуску ды пад беларускія гуслі.

А таксама ў сьпеўнай гутарцы возьме ўдзел рэгентка дзіцячага прыхадскога хору "Пілігрымы", музыказнаўца Любоў Шпакоўская, якая са сваім калектывам і паплечнікамі нядаўна распачала праект "Каляднае падарожжа" - перакладаў калядак розных праваслаўных народаў ды выдала аднайменны зборнік сьпеваў.
228 views10:58
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 17:39:06
Напярэдадні Калядаў у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся геніяльны паэт Адам Міцкевіч. З гэтай нагоды ў чацвер 23 снежня ў 18.30 у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча” ў выкананні сяброў Арт Вандроўні салісткі Беларускай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна), а таксама Аляксея Загорскага (скрыпка). Прагучаць традыцыйныя калядныя спевы, творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і Ю.Семянякі.

Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, прысвечаныя яму інструментальныя творы. Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы, якой была ўлюблёная калядка паэта. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай вігілійнай стравы Адама Міцкевіча.

Кошт квіткоў 12 рублёў. Набыць іх анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/concert/314892

Даведкі па тэлефонах: +375 17 3635621, +375 17 3639465.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
188 viewsedited  14:39
Адкрыць / каментаваць