Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 19

2021-07-01 11:15:29
Сябры, у панядзелак 5 ліпеня запрашаем вас на чарговую сьпеўную-zoom сустрэчу з Сержуком Сокалавым-Воюшам ды Тацянай Грыневіч. Гэтым разам сустрэча будзе прысьвечаная сьвяту Купальля, а таксама памяці Сержука Вітушкі, грамадскага дзеяча, кіраўніка моладзевага аб'яднаньня «Талака», гісторыка ды пісьменьніка, аўтара казак для дарослых і дзяцей.

Удзел у сустрэчы возьме дасьледчыца, доктарка філасофіі і багаслоўя, адна зь вядучых дзяячак беларускай інтэлектуальнай прасторы Ірына Дубянецкая.

Таксама свой удзел пацьвердзіў паэт, музыка і экскурсавод Раман Абрамчук, які спаміж іншага мае цыкл песьняў на вершы Сержука Вітушкі.

На сустрэчы прагучаць развагі пра сьвята Купальле, успаміны пра Сержука Вітушку і вядома, сяброўскія сьпевы.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/mF6k8ZvuDtFdR7pB7
365 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 13:20:43
Сябры, у чацвер 1 ліпеня Арт Вандроўня запрашае на вечаровую пешаходную вандроўку "Таямніцы раёна Паплавы" па парку Марата Казея і Купалаўскім парку з гісторыкам, музэязнаўцам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым, а пасля - наведванне выставы "У агні вайны. Гісторыі старой таполі", што нядаўна адкрылася ў музеі Янкі Купалы.

Пачатак вандроўкі па парках ў 18-00. Пачатак у музеі - а 19-й Запіс праз гэтую гугл-форму. Запіс праз гулг-форму: https://forms.gle/j4pojghzkLeUBRDo9
746 views10:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 18:58:14 Сябры, вельмі рэкамендую далучацца да цыклу онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі музычнай культуры Беларусі “Музычны рамантызм няіснай краіны – былога Вялікага Княства” музыказнаўцы- беларусісткі, кандыдаткі мастацтвазнаўства Святлены Немагай, супрацоўніцы “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Вось маленькі фрагмент найцікавейшай першай лекцыі спадарыні Святлены:


Ці хтосьці ведаў раней пра такую асобу як Крыстына Франк?!

Уявіце, што гэта толькі маленечкі фрагмент 2-хгадзіннай лекцыі - пагружэння ў 19-е стагоддзе, у музычныя салоны Вільні, Менску ды даўнейшых шляхецкіх сядзібаў цяперашняй Беларусі. Цалкам лекцыя будзе дасягальная ў запісу пры далучэнні да цыклу. Запіс на цыкл і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/Xot6GpeKJM1Dzm6d6

А сёння, у сераду 23 чэрвеня будзе найцікавейшая лекцыя пра Міхала Клеафаса Агінскага - кароткі расповяд будучага гістарычна-прыгодніцкага сэрыяла пра гэтую найцікавейшую асобу, якую чамусьці мы звыкліся ўспрыймаць толькі аўтара аднаго паланэза...

Лекцыі ладзяцца з дапамогай Фонда Еўфрасінні Полацкай.

У гэтым цыкле онлайн-лекцыяў прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Ліцьвінская музычная культура ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.
2. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар.
3. Мінск – Манюшка – Міладоўскі: агульная калыска і розныя лёсы творчасці.
4. Прамяністы закат музычнай эпохі і цывілізацыі: Напалеон Орда, Міхал Ельскі, Міхал Грушвіцкі
554 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 18:57:39 Сабралі нашыя экскурсіі тыдня ў адзін календарык

25 чэрвеня "Прыгоды Маці Божай у Мінску"

Напэўна кожны мінчук ведае легенду пра з'яўленне цудадзейнага абраза ў Мінску. У далёкім 1500 годзе ён прыплыў да нас з Кіева па Свіслачы супраць цячэння. Але ці ведаеце вы што было далей?

26 чэрвеня "Парк-музей Валуноў"

Парк-музей Валуноў ва Уруччы - адзін з самых незвычайных музейных аб'ектаў на тэрыторыі Мінска.

27 чэрвеня "Ракаўскае прадмесце"

Ракаўскае прадмесце - гэта маленькі лапік старога, даваеннага Менска, якія цудам перажыў войны, амбіцыі савецкіх архітэктараў і яшчэ не да канца здаўся пад націскам сучасных інвестараў.

27 чэрвеня "Экскурсія па Менску XVIII стагоддзя"

Чым у XVIII ст. жыў ваяводскі Менск? Ці чуў, што творыцца ў свеце? Чым забаўляліся па вечарах і куды хадзілі на працу мінчукі 300 год назад? Чаго баяліся і за што змагаліся?
І што ў рэшце рэшт што у нашым горадзе засталося з тых далёкіх часоў?

Даведацца падрабязней, можна па спасылках.

Запрашаем на вандроўкі па часе!
376 views15:57
Адкрыць / каментаваць