Get Mystery Box with random crypto!

Сабралі нашыя экскурсіі тыдня ў адзін календарык 25 чэрвеня | Арт Вандроўня

Сабралі нашыя экскурсіі тыдня ў адзін календарык

25 чэрвеня "Прыгоды Маці Божай у Мінску"

Напэўна кожны мінчук ведае легенду пра з'яўленне цудадзейнага абраза ў Мінску. У далёкім 1500 годзе ён прыплыў да нас з Кіева па Свіслачы супраць цячэння. Але ці ведаеце вы што было далей?

26 чэрвеня "Парк-музей Валуноў"

Парк-музей Валуноў ва Уруччы - адзін з самых незвычайных музейных аб'ектаў на тэрыторыі Мінска.

27 чэрвеня "Ракаўскае прадмесце"

Ракаўскае прадмесце - гэта маленькі лапік старога, даваеннага Менска, якія цудам перажыў войны, амбіцыі савецкіх архітэктараў і яшчэ не да канца здаўся пад націскам сучасных інвестараў.

27 чэрвеня "Экскурсія па Менску XVIII стагоддзя"

Чым у XVIII ст. жыў ваяводскі Менск? Ці чуў, што творыцца ў свеце? Чым забаўляліся па вечарах і куды хадзілі на працу мінчукі 300 год назад? Чаго баяліся і за што змагаліся?
І што ў рэшце рэшт што у нашым горадзе засталося з тых далёкіх часоў?

Даведацца падрабязней, можна па спасылках.

Запрашаем на вандроўкі па часе!