Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, вельмі рэкамендую далучацца да цыклу онлайн zoom-лекцыя | Арт Вандроўня

Сябры, вельмі рэкамендую далучацца да цыклу онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі музычнай культуры Беларусі “Музычны рамантызм няіснай краіны – былога Вялікага Княства” музыказнаўцы- беларусісткі, кандыдаткі мастацтвазнаўства Святлены Немагай, супрацоўніцы “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Вось маленькі фрагмент найцікавейшай першай лекцыі спадарыні Святлены:


Ці хтосьці ведаў раней пра такую асобу як Крыстына Франк?!

Уявіце, што гэта толькі маленечкі фрагмент 2-хгадзіннай лекцыі - пагружэння ў 19-е стагоддзе, у музычныя салоны Вільні, Менску ды даўнейшых шляхецкіх сядзібаў цяперашняй Беларусі. Цалкам лекцыя будзе дасягальная ў запісу пры далучэнні да цыклу. Запіс на цыкл і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/Xot6GpeKJM1Dzm6d6

А сёння, у сераду 23 чэрвеня будзе найцікавейшая лекцыя пра Міхала Клеафаса Агінскага - кароткі расповяд будучага гістарычна-прыгодніцкага сэрыяла пра гэтую найцікавейшую асобу, якую чамусьці мы звыкліся ўспрыймаць толькі аўтара аднаго паланэза...

Лекцыі ладзяцца з дапамогай Фонда Еўфрасінні Полацкай.

У гэтым цыкле онлайн-лекцыяў прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Ліцьвінская музычная культура ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.
2. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар.
3. Мінск – Манюшка – Міладоўскі: агульная калыска і розныя лёсы творчасці.
4. Прамяністы закат музычнай эпохі і цывілізацыі: Напалеон Орда, Міхал Ельскі, Міхал Грушвіцкі