Get Mystery Box with random crypto!

У гэтую пятніцу 19 лістапада запрашаем вас на 'Шпацыр па Магаз | Арт Вандроўня

У гэтую пятніцу 19 лістапада запрашаем вас на "Шпацыр па Магазіннай" з Таццянай Даўгач.

Не бачылі такой назвы ў Менску? А сучасная вуліца Кірава мае досыць насычаную і драматычную гісторыю. Спачатку праз яе пралягалі гарадскія ўмацаванні, потым яна з’яўлялася лагістычным цэнтрам усяго губернскага Мінску, а пасля нават мела няўдалую спробу стаць праспектам!

Сустракаемся ў пятніцу 19 лістапада а 19:00 каля галоўнага ўваходу на чыгуначны вакзал.

Запіс па спасылцы: https://clck.ru/YqiJZ Пазначайце, што даведаліся з Арт Вандроўні.

Вандроўка праводзіцца за ахвяраванні. Вы самі вызначаеце суму падзякі экскурсаводу і арганізатарам. Загадзя ўдзячныя за Вашую падтрымку!

Далучайцеся і запрашайце сяброў!