Get Mystery Box with random crypto!

Шаноўныя сябры! Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае Вас на захап | Арт Вандроўня

Шаноўныя сябры! Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае Вас на захапляльны і пазнавальны цыкл беларусазнаўчых сустрэчаў «Беларусь - terra incognita» ад найлепшых адмыслоўцаў.

Прапанаваны цыкл заняткаў уключае ў сябе 7 асноўных тэматычных сустрэчаў-лекцыяў:

14 верасня. Гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў як пачатку беларускай дзяржаўнасці з Сяргеем Тарасавым
21 верасня. Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі з Аляксандрам Краўцэвічам
28 верасня. Беларусь падчас Расійскай імперыі з Паўлам Каралёвым.
5 кастрычніка. Мова нашай краiны з Алесяй Літвіноўскай
12 кастрычніка. Цікавае краязнаўства з Паўлам Каралёвым
19 кастрычніка. Рэлігійныя асаблівасці ў Беларусі з Андрэем Гаранскім.
26 кастрычніка. Традыцыйная беларуская культура.

У межах цыклу таксама выязныя лекцыі, вандроўкі па Менску і Беларусі, майстар-класы.

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя па спасылцы (пазнака - ад Арт Вандроўні): https://blagotvoritel.by/ru/concert-2
Колькасць месцаў абмежаваная. Далучайцеся!