Get Mystery Box with random crypto!

У суботу 31 ліпеня па шматлікіх просьбах запрашаем Вас невяліч | Арт Вандроўня

У суботу 31 ліпеня па шматлікіх просьбах запрашаем Вас невялічкай кампаніяй з'ездзіць на сядзібу "Хутар Дудара" да знакамітага фалькларыста, мастака, рэстаўратара Алеся Лася, адраджальніка дуды і батлейкі. Менавіта гэтым вечарам у яго на сядзібе плануецца невялічкі канцэрцік. А па дарозе прапануем Вам адзін з варыянтаў падарожжа па шляхецкіх сядзібах Меншчыны “Менскае кола”, аўтарам і нязменным вядоўцам якой з'яўляецца гісторык, музейшчык, экскрусавод Павел Каралёў.

Маршрут: Менск – гара Святая (Дзяржынская) – Волма – Івянец – Вялае – Пяршаі – Хутар Дудара – Менск.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/xFfgkmW88XHoEFau5