Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 3 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае самых за | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 3 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае самых заўзятых вандроўнікаў на Драгічыншчыну ня вельмі праезжанымі менчукамі дарогамі заходняга Палесся. Гэты эксперыментальны аўтарскі маршрут прапанавала нам пачынаючая, але вельмі крэатыўная экскурсаводка Вольга Абразцова.

Прыкладны маршрут: Менск - Пескі - Бедзеж - Какорыца - Драгічын - Новая Папіна - Заказель - Валавель - Пярковічы - Брашэвічы - Імянін - Менск.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/tCMZpUAqMSm7NFhD6

У вандроўцы мы пабачым вытанчаную капліцу Ажэшкаў у Заказелі, будынкі базыльянскага кляштара, унікальныя драўляныя цэрквы Палесся, намінаваныя на ўнясенне ў спіс матэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА, пункт Дугі Струвэ, калону ў гонар канстытуцыі 1791г, маляўнічыя рэшткі старасвецкіх сядзібаў.

Разынкі нашай вандроўкі: самы інстаграмны музей Палесся - Бездзежскі хвартушок і аграсядзіба Куфрынка ў глухой палескай вёсачцы Какорыца, у якой яшчэ ў пачатку 2000-х людзі ездзілі адзін да аднаго на чоўнах. Там нас чакае шыкоўны гарбузовы абед!