Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 26 верасня ў межах беларусазнаўчага курсу 'Бе | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 26 верасня ў межах беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita" ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаем у аўтобусную вандроўку да вытокаў нашага гораду - старажытнага Менску на рацэ Менцы з Сяргеем Тарасавым.

У межах вандроўкі мы наведаем Гарадзішча і музей “Стары Менск”, які пару гадоў таму стварыў вядомы журналіст і асветнік Глеб Лабадзенка.

Як узнік Менск, якому княству належаў да і пасля 1067 года? Пра гэта і шмат пра што іншае распавядзе вам вядомы археолаг, гісторык, выкладчык, вядучы навуковы супрацоўнік "Музея горада Мінска" Сяргей Тарасаў.

Таксама прапануем разам завітаць у музей “Стары Менск”, паслухаць цудоўную тэатральна-містычную экскурсію ад спадара Глеба Лабадзенкі.

Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе.

Пачатак вандроўкі - 12-00, заканчэнне - каля 18-й.

Каб запісацца на яе, калі ласка, зарэгіструйцеся ў гэтай гугл-форме: https://forms.gle/R8Zt6F3czybYwDFX9