Get Mystery Box with random crypto!

У нядзелю 19 верасня адбудзецца пешаходная вандроўка 'Святыні | Арт Вандроўня

У нядзелю 19 верасня адбудзецца пешаходная вандроўка "Святыні Менску" з наведваннем і экскурсіяй па абноўленай і пашыранай выставе "Нябёсная варта Беларусі" музейнага праекта "Куфар старажытнасцяў", якая ў мінулую нядзелю наноў адкрылася ў Чырвоным касцёле.

Вандроўка прысвечаная святу Раства Маці Божай, якое ў каталікоў святкавалася 8 верасня, а ў праваслаўных будзе 21 верасня. Вандроўку ды экскурсію па выставе вядзе іх аўтар Павал Каралёў.

Пачатак у 12-30. Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/B9W1KxZpihXApksD8

Вы наведаеце самыя цікавыя хрысціянскія помнікі і даведаецеся пра гісторыю адметных хрысціянскіх святыняў розных дэнамінацыяў, пабачыце старыя фатаздымкі вядомых і невядомых храмаў і капліцаў Менску, дазнаецеся, як побач жылі праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты.

У праграме наведвальнікаў чакае і экскурсія па пашыранай выставе "Нябёсная варта Беларусі", якая размясцілася ў памяшканні бібліятэкі імя Адама Міцкевіча пры грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа.