Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, па шматлікіх просьбах, якія паступалі падчас набору на | Арт Вандроўня

Сябры, па шматлікіх просьбах, якія паступалі падчас набору на беларусазнаўчы курс Фонда Ефрасінні Полацкай, у сераду 22 верасня мы арганізуем для вас асобную дадатковую жывую лекцыю вядомага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча з Гародні

На лекцыі "Вялікае Княства Літоўскае ад велічы да правінцыі (сярэдзіна 13 – канец 18 ст.)" вы даведаецеся пра ўзнікненне і ўмацаванне ВКЛ, этнічныя чыннікі дзяржавы (13 - 14 ст.), шлях да велічы (15 ст.), "Пагоня ў цені белага арла" пасля Люблінскай уніі (16-17 ст.), а таксама шлях да ўпадку (18 ст.)

Лекцыя адбудзецца ў корпусе Духоўнай асветы па адрасе: Мінск, вул. Кісялёва, 38.

Час: з 18.30 да 21 гадз. з перапынкам на кава-паўзу.

Лекцыя адбудзецца за ахвараванне ад 15 бел. руб. - наяўнымі напачатку лекцыі ці загадзя на рахунак Фонду Еўфрасінні Полацкай.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/DMBktyUHsV6UGz6t7