Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 9 кастрычніка ў межах беларусазнаўчага курсу | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 9 кастрычніка ў межах беларусазнаўчага курсу "Беларусь - terra incognita" ад Фонда Еўфрасінні Полацкай запрашаем Вас на ўнікальную выязную вандроўку ў старажытны Полацк - пагружэнне ўглыб старадаўняй гісторыі Беларусі - разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/iBq1oKTk1uu95JEs5

Хто заснаваў Полак? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у біцьве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Еўфрасіння пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі адзін з найглыбейшых даследчыкаў Полацка, калыскі першай беларускай дзяржаўнасці.

І безумоўна мы ўзгадаем самую вядомую ў нашай гісторыі жанчыну, апякунку нашага Фонду Еўрфасінню (Афрасінню) Полацкую, якой прысвечаная апошняя кніжка Сярея Тарасава.