Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2023-06-12 09:38:05
У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Дакладная прычына затрыманьня невядомая, піша «Гомельская вясна».

Ёсьць інфармацыя, што затрыманьнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Паводле словаў крыніцы, людзей затрымалі за падпіскі на суполку «Сьветлік Светлагорск» у «Аднаклясьніках», хаця яе няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх».

Сапраўднай прычынай затрыманьня, мяркуюць праваабаронцы, мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.
5.1K viewsedited  06:38
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 08:59:48
Беларусь апусьцілася адразу на 10 пазыцый у рэйтынгу краін для стартапаў

StartupBlink склаў новы рэйтынг краін, найбольш прыдатных для сьвежых ідэй. Беларусь працягнула падзеньне. Калі ў 2020-м яна была 63-й, затым 70-й, то ў новым рэйтынгу Беларусь толькі на 80-м месцы.

У першай тройцы рэйтынгу ЗША, Вялікая Брытанія і Ізраіль.

За 2022 год Беларусь не заключыла ніводнай зьдзелкі па інвэстыцыях у стартапы, а ў 2020 і 2021 гадах іх было па тры — на $500 тыс. і $2,48 млн адпаведна. У апісаньні рэйтынгу пазначана, што большасьць беларускіх стартапаў цяпер пераехалі за мяжу, што істотна зьнізіла патэнцыял краіны.
5.2K views05:59
Адкрыць / каментаваць
2023-06-12 07:58:15
Гомельскі грамадзкі актывіст Ільля Міронаў зьехаў зь Беларусі

У сваім фэйсбуку ён паведаміў, што выехаў з краіны пры дапамозе Беларускай рады культуры.

У кастрычніку 2022 году Міронава асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Яго вызвалілі ў залі суду, бо тэрмін пакараньня скончыўся ў СІЗА, дзе ён знаходзіўся больш за год. Пасьля гэтага Міронава пяць разоў арыштоўвалі на «содні» за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
5.4K views04:58
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 22:33:55 Украінскае Міністэрства абароны паведаміла пра вызваленьне некалькіх сёлаў

Сілы абароны Украіны вызвалілі ад расейскіх вайскоўцаў сяло Макараўка і «прасунуліся ў некалькіх кірунках, у прыватнасьці на Бахмуцкім», паведаміла намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр.

«Населеныя пункты Благадатнае і Макараўка дэакупаваныя», — сказала яна.

Сёньня ж украінскія вайскоўцы паведамілі, што вызвалілі сяло Няскучнае Данецкай вобласьці.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
6.1K viewsedited  19:33
Адкрыць / каментаваць
2023-06-11 22:04:55
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл запрасіў у сваю рэзыдэнцыю ў Праскім Градзе школьніцу з Украіны, якую абражалі чэскія аднаклясьнікі.

«Я агулам асуджаю зьдзекі, зьнявагу і гвалт у школах. А ў выпадку зь дзіцем, якое праз вайну было вымушана пакінуць сваю краіну і сяброў і якому мы далі прытулак, гэта асабліва ганебна. Я цаню рэакцыю школы і бацькоў, а таксама тое, што яны папрасілі ў яе прабачэньня. Але шнары на душы застануцца», — напісаў Павэл у Twitter.

Днямі ў сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім падчас школьнай экскурсіі чэскія школьнікі пачалі абражаць дзяўчынку з Украіны — нават плявалі ёй у твар з крыкамі пра «добрую Расею» і «дрэнную Ўкраіну». Дырэктарка школы Эва Александэрава заявіла СМІ, што «школа будзе вырашаць гэтую праблему з бацькамі і катэгарычна ня згодная з такімі паводзінамі».
6.1K views19:04
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 22:00:02
Ва Ўкраіне зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота ў складзе УСУ

Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у эфіры ўкраінскага тэлеканалу Espreso расказаў, што ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны зьявілася беларуская дэсантна-штурмавая рота.

Па словах Сахашчыка, падразьдзяленьне першапачаткова ўкамплектоўвалі самі беларусы. «Тэхнічная абсталяванасьць добрая, ужо другі месяц выконваем баявыя задачы. Я думаю, што цалкам нармальна ў нас атрымліваецца»

«Я ня ведаю, ведае беларускі дыктатар аб нашым існаваньні ці не? — сказаў Сахашчык — Я рабіў усё, каб інфармацыі пра нас было як мага менш. Думаю, што „ўзрадуецца“, калі даведаецца».

Сам Сахашчык выконвае баявыя задачы разам з дэсантна-штурмавой ротай на данецкім напрамку, пацьвердзілі ў АПК.
402 viewsedited  19:00
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 21:33:31 Найважнейшае за 9 чэрвеня

Пуцін заявіў, што разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі пачнецца ў ліпені

У МУС і пракуратуры не далі зьвестак пра стан і месцазнаходжаньне Бабарыкі

Сьвятлана Ціханоўская назвала надзвычайнай сытуацыю вакол аб’яднаньня BYPOL

У МЗС Ізраіля асудзілі прызначэньне Гігіна на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі

Лагойск ад засухі застаўся амаль без вады

Адсутнасьць кіраўніка, нявыплата заробкаў. У чым канфлікт удзельнікаў ByPol Азарава і Купрэйчыка
1.2K views18:33
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 20:40:27
Ціханоўская назвала «ядзерным шантажом» новыя заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі

«Мы не можам дапусьціць, каб дыктатарам сышоў з рук ядзерны шантаж», — заявіла дэмакратычная лідэрка.

Пляны Пуціна і «яго марыянэткі Лукашэнкі» па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі напярэдадні ліпеньскага саміту NATO ў Вільні — «ня што іншае, як грубая гульня запалохваньня, спроба прымусіць Эўропу падпарадкавацца», — напісала Ціханоўская ў Twitter

Нагадаем, Пуцін сёньня заявіў, што 7–8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка збудаваньняў для захоўваньня ядзернай зброі, і «адразу ж пачнем мерапрыемствы, зьвязаныя з разьмяшчэньнем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраеньняў».

Віленскі саміт NATO адбудзецца 11–12 ліпеня. Горад амаль на мяжы зь Беларусьсю можа наведаць Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн.
2.2K viewsedited  17:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 19:22:33
У Польшчы прызначылі душпастыра для беларусаў-каталікоў

Упершыню ў Польшчы біскуп дакумэнтальна прызначыў апекунка для беларускай каталіцкай супольнасьці.
Ксёндз Пётр Врубель стаў сьвятаром cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі. Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Імшы на беларускай мове праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касьцёле сьвятога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Супольнасьці беларусаў у іншых гарадах моляцца паводле вуснай дамоўленасьці. У іх таксама ёсьць сьвятары-апекуны, але гэта не зацверджана дакумэнтальна.
3.1K viewsedited  16:22
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 18:38:13
«Я ня бачыла ні аднаго доказу, ні аднаго дакумэнта». Ціханоўская ўпершыню пракамэнтавала канфлікт унутры ByPol

«Сытуацыя надзвычайная. Мы зараз праводзім праверку па фактах, мы павінны сабраць усіх чальцоў гэтага канфлікту, так бы мовіць, і высьветліць, што там здарылася насамрэч. Бо зараз плётак будзе шмат. Але ж пакуль я ня бачыла ні аднаго доказу, ні аднаго дакумэнта аб нейкіх, як там кажуць, злачынствах, і такое рашэньне не магу прыняць», — сказала дэмакратычная лідэрка Беларусі тэлеканалу Belsat
3.4K viewsedited  15:38
Адкрыць / каментаваць