Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2023-06-13 16:27:50
У Менскай вобласьці адкрылі вытворчасьць боепрыпасаў

Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Дзьмітры Пантус заявіў, што боепрыпасы, якія «найбольш выкарыстоўваюцца», у Менскай вобласьці пачалі вырабляць зь лістапада 2022-га. Паводле яго, таксама на прадпрыемствах ВПК Беларусі вырабляюць «больш за паўсотні корпусна-мэханічных частак для такога тыпу боепрыпасаў».

Паводле «Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі», перадача беларускіх боепрыпасаў Расеі пасьля 24 лютага 2022 адразу вырасла ў дзясяткі разоў, а за 2022 год Беларусь вывезла ў Расею больш як 130 тысяч тон боепрыпасаў.

На фота: Расейскія боепрыпасы ў Чарнігаўскай вобласьці, красавік 2022
1.3K viewsedited  13:27
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 15:31:02
Раскол ByPol як выратавальны кампраміс

Калі ў свой час расколваўся БНФ, жарсьцяў было шмат, але небясьпекі выцеку канфідэнцыйнай інфармацыі тады не было і ніхто пра гэта не гаварыў. Па-першае, бо бакі тагачаснага канфлікту такой інфармацыяй і не валодалі. Па-другое, лідэры бакоў канфлікту мелі сталыя грамадзкія рэпутацыі. Абодва бакі цяперашняга скандалу ў ByPol маюць выбухованебясьпечную інфармацыю. Ну а публіка больш-менш ведала аднаго Аляксандра Азарава.

А якія былі шляхі вырашэньня канфлікту? Разважае аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/JVdv
1.6K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 14:26:59
У некалькіх абласьцях Украіны ў грамадзян Беларусі канфіскоўваюць зямельныя ўчасткі

Частку гэтых земляў беларускія грамадзяне купілі самі, частка дасталася ім у спадчыну. Таксама зямельныя ўчасткі забіраюць і ў тых беларусаў, хто мае дазвол на сталае жыхарства ва Ўкраіне.

Шмат такіх рашэньняў цяпер ухвальваюць суды ў Чарнігаўскай, Хмяльніцкай, Кіеўскай, Сумскай, Херсонскай і Цярнопальскай абласьцях.

З чым гэта зьвязана?

https://smarturl.click/qQj9
2.6K viewsedited  11:26
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 14:06:25
Лукашэнка заявіў, што расейская ядзерная зброя зьявіцца ў Беларусі празь некалькі дзён. Гэта супярэчыць словам Пуціна

Таксама ён зьняпраўдзіў, што Расея імкнецца разьмясьціць у Беларусі ядзерную зброю да саміту NATO у Вільні і выкарыстоўваць гэта для шантажу.

9 чэрвеня ў Сочы кіраўнік Расеі Пуцін заявіў, што 7–8 ліпеня на тэрыторыі Беларусі скончыцца падрыхтоўка «адпаведных збудаваньняў», пасьля чаго з Расеі адразу завязуць тактычную ядзерную зброю. Яшчэ раней кіраўнік Мінабароны Расеі Шайгу заявіў, што «кантроль над зброяй і рашэньне аб ужываньні застаецца за Масквой».

https://smarturl.click/6qWE
2.9K viewsedited  11:06
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 13:18:35
Нацыянальны мастацкі музэй узначаліла Ганна Конанава

Міністар культуры Анатоль Маркевіч прадставіў Конанаву калектыву, інфармуе Радыё «Культура».

Да гэтага прызначэньня Конанава была прарэктаркай у вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На сустрэчы прысутнічаў і папярэдні кіраўнік музэю Ўладзімер Пракапцоў, якому не працягнулі кантракт. Ён узначальваў музэй 25 гадоў.
3.3K views10:18
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 12:40:45
У Круглым зноў затрымалі Аліну Гораву

Папярэдне праваабаронцам стала вядома, што дзяўчыне ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Аліну павезьлі ў мясцовы аддзел Сьледчага камітэту, адкуль яна ўжо ня выйшла.

Першы раз 21-гадовую Гораву затрымалі ў канцы сакавіка 2023 году, яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА. У зьняволеньні ў дзяўчыны абвастрыўся шэраг хранічных захворваньняў.

У траўні Аліне прысудзілі год «хатняй хіміі».
1.2K views09:40
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 12:19:14
«За падтрымку неэфэктыўных заводаў Беларусь плаціць стагнацыяй»

Беларускі цэмэнтны завод мінулы год скончыў з чыстымі стратамі 40,9 мільёна рублёў. Прадпрыемства мае 926 мільёнаў рублёў даўгоў. «Крычаўцэмэнтнашыфэр» мае даўгоў яшчэ больш — на 1,2 мільярда рублёў.

Агулам сотні мільёнаў ідуць у цэмэнт, мільярд пайшоў у мэталюргію. Як дзяржава падтрымлівае неэфэктыўныя заводы і што з гэтага атрымліваецца.

https://smarturl.click/xyBO
1.7K views09:19
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 11:19:32
Беларусаў усё часьцей не пускаюць у Грузію пры спробе «візавага абнуленьня»

Паводле афіцыйнай інфармацыі МУС Грузіі, пасьля 2020 году ў краіну пераехалі больш за 13 тысяч беларусаў.

Яўген Гацак, які пражыў у Грузіі два гады і якога ў красавіку не ўпусьцілі туды, пераехаў зь сям’ёй у Польшчу. Беларуская дыяспара Аджарыі спрабуе адстойваць правы беларусаў, якіх усё часьцей не ўпускаюць у Грузію пасьля спробы «visa run» — абнуленьня тэрміну знаходжаньня на тэрыторыі краіны.

Што адбываецца і калі скончыцца няпэўнасьць? Пастараліся знайсьці адказы на пытаньні.

https://smarturl.click/0gBM
1.4K views08:19
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 10:28:01
Запытайся ў Дубаўца. Ці варта вітацца з суседзямі? А раптам гэта які-небудзь садыст-пракурор ці турэмны кат, ці губазік, ці хлус-прапагандыст?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— 
Вітацца трэба. Гэта ваш унёсак у нармальнасьць антрапасфэры, у перамогу дабра. Ваша маўчаньне, наадварот, — няяўны знак згоды з тым, што робяць садысты-прапагандысты. Вітацца ў пад’езьдзе, у транспарце, паўсюль, дзе адбываецца мімалётная сустрэча. Я бачыў, як гэта робяць, напрыклад, чэхі, ствараючы такім чынам атмасфэру спакою і пазытыву для сябе і іншых.

Апроч таго, вітаньнем вы быццам падкрэсьліваеце перавагу нармальнасьці. Калі вы ня хочаце павітаць імавернага злачынцу, не кажыце «Здравствуйте!», а кажыце «Добры дзень!» — жадаючы дабра ўсім наогул. Так, дарэчы, робяць і чэхі.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
1.1K views07:28
Адкрыць / каментаваць
2023-06-13 09:58:21
ЗША працягнулі санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год

Адпаведную пастанову падпісаў прэзыдэнт краіны Джо Байдэн, паведаміла прэс-служба Белага дому.

«Рэпрэсіўная дзейнасьць, якая ідзе з 9 жніўня 2020 году, фальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і іх наступстваў, такіх як ліквідацыя палітычнай апазыцыі і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, парушэньні і пагроза міжнародным цывільным авіязносінам — нясуць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў дакумэнце.

Санкцыі ўвялі яшчэ ў сакавіку 2006 году, цяпер іх працягнулі да 16 чэрвеня 2024 году.
1.6K viewsedited  06:58
Адкрыць / каментаваць