Get Mystery Box with random crypto!

У Круглым зноў затрымалі Аліну Гораву Папярэдне праваабаронца | Радыё Свабода — Беларусь

У Круглым зноў затрымалі Аліну Гораву

Папярэдне праваабаронцам стала вядома, што дзяўчыне ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Аліну павезьлі ў мясцовы аддзел Сьледчага камітэту, адкуль яна ўжо ня выйшла.

Першы раз 21-гадовую Гораву затрымалі ў канцы сакавіка 2023 году, яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА. У зьняволеньні ў дзяўчыны абвастрыўся шэраг хранічных захворваньняў.

У траўні Аліне прысудзілі год «хатняй хіміі».