Get Mystery Box with random crypto!

Нацыянальны мастацкі музэй узначаліла Ганна Конанава Міністар | Радыё Свабода — Беларусь

Нацыянальны мастацкі музэй узначаліла Ганна Конанава

Міністар культуры Анатоль Маркевіч прадставіў Конанаву калектыву, інфармуе Радыё «Культура».

Да гэтага прызначэньня Конанава была прарэктаркай у вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На сустрэчы прысутнічаў і папярэдні кіраўнік музэю Ўладзімер Пракапцоў, якому не працягнулі кантракт. Ён узначальваў музэй 25 гадоў.