Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiosvaboda — Радыё Свабода — Беларусь
Адрас канала: @radiosvaboda
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 24.89K
Апісанне з канала

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары 37068643669

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-07-06 17:15:24
Пуцін Лукашэнку адпомсьціць — але не адразу, — палітоляг

«У сытуацыі з вагнэраўцамі Лукашэнка фактычна абразіў Пуціна і шмат каго з вышэйшага кіраўніцтва Расеі», кажа экс-супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі, палітоляг Анатоль Котаў.

У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе, зь якімі наступствамі свайго ўдзелу ў сытуацыі з бунтам Прыгожына сутыкнецца Лукашэнка, і заяўляе, што вагнэраўцы – сур’ёзны канкурэнт для беларускіх сілавікоў:

https://smarturl.click/3DMg
4.5K views14:15
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 16:26:43
Актывіст зь Бярозаўкі прайшоў праз кому ў Польшчы. Яму пачалі збор грошай

48-гадовы Сяргей Пантус трапіў у шпіталь у Беластоку з разрывам анэўрызмы судзінаў галаўнога мозгу. Ён перажыў некалькі апэрацый, штучную кому, цяпер зноў у прытомнасьці, але яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, сама меней паўгода. У гэты час Сяргей ня зможа працаваць, таму BySol пачаў збор грошай для яго.

Сяргей — актывіст зь Бярозаўкі, займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю больш за 20 гадоў. Сябар Партыі БНФ, руху «За свабоду» і Таварыства беларускай мовы. Зьехаў зь Беларусі ў 2021-м праз палітычны перасьлед. Блізкі сябра Вітольда Ашурка, які загінуў у калёніі.

https://smarturl.click/n65O
4.7K viewsedited  13:26
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 15:30:51
Жыхарку Фаніпаля асудзілі за пратэст зь белымі кветкамі і балёнікамі праз 3 гады пасьля акцыі

46-гадовую Тацяну Залатар прызналі вінаватай ў «актыўным ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» за ўдзел з балёнікамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 году ў Фаніпалі, паведамляе «Вясна». За гэта ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі».

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, жанчына «з мэтай нагнятаньня незадаволенасьці і напружанасьці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці сымбаляў пратэставага руху».

Ілюстрацыйнае фота
4.8K viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:44:37
Італія ўсьлед за Нямеччынай вырашыла накіраваць у Менск часовага паверанага замест амбасадара

Падчас свайго візыту ў Рым Сьвятлана Ціханоўская заклікала сэнатараў выступіць у абарону беларускай незалежнасьці, падтрымаць дэмакратычныя сілы ў міжпарлямэнцкіх арганізацыях, браць патранаж над беларускімі палітвязьнямі. Ціханоўская падзякавала Італіі за выдачу візаў для беларусаў, Італія – адна з краін-лідэраў у гэтым пытаньні.

Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Рым з афіцыйным візытам 5 ліпеня. Яна выступіла на слуханьнях у італьянскім сэнаце, камітэце па замежных справах і абароне, дзе абмяркоўвалі стратэгію па Беларусі.

https://smarturl.click/kEZk
4.9K views11:44
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 14:11:12
У Паўднёвай Асэтыі заявілі, што хочуць прызнаньня іх самаабвешчанай дзяржавы Беларусьсю

Як піша «Эхо Кавказа», зьвярнуцца да заканадаўчага органа Беларусі з просьбай аб прызнаньні прапанаваў на сэсіі парлямэнту старшыня камітэту па эканоміцы, малым прадпрымальніцтве і сельскай гаспадарцы Алан Тэхаў.

У жніўні 2021 году Лукашэнка заявіў, што не прызнаў Паўднёвую Асетыю і Абхазію, бо, паводле яго слоў, Захад пагражаў Менску дадатковымі санкцыямі, а Масква адмовілася кампэнсаваць эканамічныя страты. Пры гэтым Лукашэнка назваў «нядобрым фактам», што «Асэтыю адарвалі ад Грузіі».

8 верасьня 2022 году Лукашэнка пабываў у Піцундзе, дзе сустрэўся з абхаскім прэзыдэнтам Асланам Бжанія. Па словах Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі».

21 лютага 2023 году Лукашэнка прыняў у Менску Аслана Бжанія і прапанаваў «Тбілісі, Сухумі і Менску неяк склейвацца».
4.8K viewsedited  11:11
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 13:00:41
Лукашэнка адрэагаваў на спадарожнікавыя фота лягера ля вёскі Цэль

Адказваючы на пытаньне журналіста з Францыі, які спасылаўся на публікацыі спадарожнікавых здымкаў лягера ля вёскі Цэль Асіповіцкага раёну, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падразьдзелы прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» ня будуць разьмяшчацца пад Асіповічамі, і зьняпраўдзіў стварэньне для іх адмысловых палявых лягераў.

Раней Радыё Свабода пацьвердізіла, дзякуючы новым спадарожнікавым выявам былой вайсковай часткі ля вёскі Цэль у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, узьвядзеньне новага вайскова-палявога лягера.

Сваімі памерамі ён перасягае іншыя вядомыя палявыя лягеры ў Беларусі, дзе рыхтуюць да вайны з Украінай мабілізаваных расейскіх салдат.

https://smarturl.click/WzRX
6.8K viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 12:31:06
Жыхара Полацку асудзілі пасьля праверкі тэлефона памежнікамі на беларуска-расейскай мяжы

Памежнікі знайшлі ў тэлефоне жыхара Полацку Мікіты Белавусава падпіскі на тэлеграм-канал выданьня «Zerkalo», пра што паведамілі ў Лёзьненскае аддзяленьне міліцыі, дзе на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Судзьдзя суду Лёзьненскага раёну Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакараў работніка ААТ «Нафтан» жыхара Полацку Мікіту Белавусава штрафам у памеры 1110 рублёў, а таксама пастанавіў канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэньня — ягоны мабільны тэлефон.
5.0K viewsedited  09:31
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 11:50:09
Лукашэнка заявіў, што вагнэраўцы не зьяўляюцца пагрозай для Беларусі, а іхны кіраўнік Прыгожын знаходзіцца ў Расеі

Ён дадаў, што гатовы скарыстацца досьведам ПВК «Вагнэр». «Галоўная ўмова: калі нам трэба будзе задзейнічаць гэтае падразьдзяленьне для абароны дзяржавы, яно будзе задзейнічанае імгненна. І іх досьвед будзе запатрабаваны».
 
https://smarturl.click/LXYl
5.0K viewsedited  08:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 11:24:11
Ідэнтыфікавалі расейскіх афіцэраў, якія могуць быць датычныя да ваенных злачынстваў на Кіеўшчыне

Журналісты ўкраінскай службы Радыё Свабода змаглі вызначыць імёны трох высокапастаўленых расейскіх афіцэраў, якія называлі сябе «галоўнымі» ў акупацыйнай адміністрацыі вёскі Зьдзьвіжаўка Бучанскага раёну Кіеўскай вобласьці і могуць быць датычныя да забойства цывільных жыхароў.

https://smarturl.click/J3Dw
5.0K viewsedited  08:24
Адкрыць / каментаваць
2023-07-06 10:53:06
Праваабаронцы паведамілі, што на мяжы ў грамадзян Беларусі патрабуюць адмовіцца ад «Карты паляка»

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў «добраахвотна» адмаўляцца ад «Карты паляка» — інакш пагражаюць суткамі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, уладальнікаў «Карты паляка» пры праходжаньні беларускай мяжы накіроўваюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — бо памежнікі бачаць на візе «Мэта выданьня 24», а гэта сьведчыць, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумэнту.

Журналісты Zerkalo патэлефанавалі ў Памежны камітэт па камэнтар. У ведамстве заявілі, што ня ведаюць пра праверку «Карты паляка» ў грамадзян.

Раней Лукашэнка выказаўся пра «Карту паляка», і тэму пачалі абмяркоўваць чыноўнікі і прапагандысты. Так, былы дэкан факультэту філязофіі БДУ Вадзім Гігін прапанаваў «увесьці нулявую талерантнасьць да ўладальнікаў «Карты паляка».
5.2K viewsedited  07:53
Адкрыць / каментаваць